Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Пытанне тыдня: тэлеканал "Беларусь-3"

24.02.2012
Пытанне тыдня: тэлеканал Беларусь-3 Паводле апошняга перапісу насельніцтва 60% жыхароў краіны назвалі сваёй роднай мовай беларускую. 30% нашых суайчыннікаў штодня размаўляюць па-беларуску дома. Столькі ж беларусаў, па дадзеных апытання лабараторыі "Новак", хацелі б часцей глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. Што думаюць людзі на вуліцах Менска? Ці жадаюць яны глядзець беларускамоўнае тэлебачанне? Сёлета ў Беларусі адчыняць новы тэлеканал -- "Беларусь-3", цалкам беларускамоўны. На ім будуць паказваць фільмы, дубляваныя на беларускую мову, культурныя, рэлігійныя праграмы, перадачы для дзяцей і падлеткаў.

Пратэст у Паўднёвай Карэі

24.02.2012
Пратэст у Паўднёвай Карэі Парламент Паўднёвай Карэі прыняў рэзалюцыю з афіцыйным заклікам да ўладаў Кітаю спыніць выдачу паўночнакарэйскіх перабежчыкаў. Сёння паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва «Yonhap» паведаміла, што на кітайскай мяжы схапілі 30 перабежчыкаў, дзевяць з іх ужо перадалі Пхеньяну. Уцекачам можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.

Эпоха Барадуліна

24.02.2012
Эпоха Барадуліна Фільм Віктара Корзуна

«Два на два»: палітычны патэнцыял рэгіёнаў. Анонс

24.02.2012
«Два на два»: палітычны патэнцыял рэгіёнаў. Анонс Падаецца, палітычнае жыццё краіны, у тым ліку і апазіцыйнае, канцэнтруецца ў Менску.

«Нюрнбэрг»

24.02.2012
«Нюрнбэрг» Фільме прысвечаны дэталёваму разгляду першага працэсу Нюрнбэрґскага трыбуналу: рыхтаванне да суда над правадырамі Трэцяга Райху, выстаўленыя супраць іх абвінавачанні, падзеі ў зале паседжанняў і прысуды. Таксама стваральнікі стужкі распавядаюць пра наступныя дванаццаць працэсаў, якія адбываліся на фоне пачатку «халоднай вайны», фултанскай прамовы Чэрчыла ў 1946 г. і аперацыі «Берлінскі паветраны мост» у 1948 г., калі былыя саюзнікі зрабіліся супраціўнікамі, а былыя ворагі -- саюзнікамі.

Фралоў: Лукашэнку няма чаго разлічваць на афіцэраў

24.02.2012
Фралоў: Лукашэнку няма чаго разлічваць на афіцэраў Выступаючы на прыёме камандавання Узброеных сілаў і праваахоўных органаў, Лукашэнка абвінаваціў краіны Захаду ў гвалтоўнай змене дзяржаўнай улады ў шэрагу краінаў Паўночнай Афрыкі. Гэты ж сцэнар Захад гатовы рэалізаваць у Сірыі, Іране ды іншых краінах, мяркуе афіцыйны лідар. Былы дэпутат беларускага парламенту, генерал Валерый Фралоў, кажа, што такія заявы -- гэта пошук вобразу вонкавага ворага, якога можна было б абвінаваціць ува ўсіх праблемах краіны. «Але людзі ж не дурні. Нават калі чалавек не эканаміст, ён бачыць, што мы рухаемся чорт ведае куды.

Арт-застой

23.02.2012
Арт-застой Горад без галерэяў: ці такое магчыма? У абяднанні "Трэці сектар" вырашылі не толькі задацца гэтым пытаннем, але сцвердзіць, што гэтае места -- Горадня. Мала карціну намаляваць -- трэба, каб яе яшчэ і ўбачылі, а можа, і набылі аматары мастацтва. Толькі вось як трапіць да гледачоў? У больш як 350-тысячнай Горадні ўсяго пяць галерэяў, з якіх чатыры -- прыватныя.

Бунт кіроўцаў

23.02.2012
Бунт кіроўцаў Падлога правальваецца, дах працякае, прыбіральня не працуе. Берасцейскія кіроўцы аўтобуснага парку № 1 паскардзіліся журналістам на невыносныя ўмовы працы, бо кіраўніцтва на іхныя просьбы ніяк не рэагуе. А ці могуць пачувацца бяспечна пасажыры? Колішняя рамантыка шафёрскае прафесіі сутыкаецца з сапраўднымі праблемамі.

Колькі Саюзаў палякаў?

23.02.2012
Колькі Саюзаў палякаў? Колькі Саюзаў палякаў у Беларусі? На гэтае пытанне намагаўся адказаць журналістам упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]