Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Суд над Каваленкам. Дзень другі

22.02.2012
Суд над Каваленкам. Дзень другі 22 лютага ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягваўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Яго судзяць паводле крымінальнага абвінавачаньня за парушэньні рэжыму «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы. 22 февраля в суде Первомайского района Витебска продолжался процесс над членом КХП-БНФ Сергеем Коваленко. Его судят по уголовной обвинения за нарушение режима «домашней химии» — условного наказания, присужденного за бело-красно-белый флаг, вывешенный 7 января 2010 года на городской новогодней елке.

«Рэпартэр»: Беларуская Масква. Анонс

22.02.2012
«Рэпартэр»: Беларуская Масква. Анонс Чаму ў Маскве беларусы згадваюць свае карані? Хто ладзіць і ходзіць на беларускія вечарыны? Сеанс магіі ў «Рэпартэры». Малады ілюзіяніст Сяргей Астроўскі распавядзе і пакажа, чым ёсць фокусы -- цудам, праявай сілы волі або падманам. Як у Беларусі жывецца страўсам? Наколькі цяжка ўтрымліваць страўсіную ферму, ды чаму такі бізнес набыў папулярнасць у нашай краіне? Кірыл Смяглікаў запрашае на тэлечасопіс «Рэпартэр» 23 лютага, а 21:25

«Беларусь -- адзін верш». Ігар Бабкоў. Анонс

22.02.2012
«Беларусь -- адзін верш». Ігар Бабкоў. Анонс Герой чацвёртай серыі дакументальнага цыклу «Беларусь -- адзін верш» -- паэт, філосаф, аўтар песень гурта «Новае Неба» Ігар Бабкоў. Беларуская паэзія -- гэта не толькі тое, што нас прымушалі чытаць у школьных падручніках. Беларускія паэты -- не толькі памерлыя творцы ХХ ст. Беларускія вершы -- не толькі любоўная лірыка. «Беларусь -- адзін верш» у эфіры «Белсату» 22 лютага, а 20:45

Бураўкін: Не будзе мовы -- не будзе краіны

22.02.2012
Бураўкін: Не будзе мовы -- не будзе краіны Вядомы паэт мяркуе, што цяжкая сітуацыя з беларускаю моваю ў нашай краіне наўпрост звязаная з гісторыяй і менталітэтам беларусаў.

Беленькі пра суд над Каваленкам

22.02.2012
Беленькі пра суд над Каваленкам Падчас учорашняга паседжання Сярей Каваленка зняў з сябе швэдар і кашулю: ён заявіў, што ў выніку галадоўкі згубіў 25 кг. «Такія кадры мы бачылі толькі з хронікі пра Асвенцім. Мы бачылі чалавека, які так сама выглядае, але гэтага чалавека судзяць. Не ведаю, што рабілася ў галоўцы той суддзі, але, пабачыўшы такі кадр, любы звычайны, нармальны чалавек мусіў бы спыніць гэтае судзілішча», -- заявіў Юрый Беленькі, што прысутнічаў у зале суда ў першы дзень працэсу.

Левінаў пра суд над Каваленкам

22.02.2012
Левінаў пра суд над Каваленкам «Знаходзячыся на свабодзе, Каваленка не нёс пагрозы нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, здароўю і маралі насельніцтва, не парушаў правоў і свабодаў іншых асобаў, як парушаў афіцэр МУС на прозвішча Лінкус, які публічна збіў свайго падначаленага, фактычна зрабіўшы яго інвалідам. Вырак у дачыненні Лінкуса ўжо абвешчаны -- чатыры гады, але ён дагэтуль на свабодзе», -- зазначыў праваабаронца Павал Левінаў.

Спартовы агляд

21.02.2012
Спартовы агляд ЦСКА ПАЦЯРПЕЎ ПАРАЗУ Сёння аднавілася Ліга чэмпіёнаў УЕФА. У маскоўскіх "Лужніках" мясцовы ЦСКА прымаў мадрыдскі "Рэал", якога, са словаў галоўнага трэнера каманды Жузэ Мурынню, у такіх ўмовах надворя задаволіла б і нічыя. Такі вынік і быў зафіксаваны 1:1. У традыцыйны ж "лігачэмпіёнскі" час, а дваццаць другой сорак пяць паводле Беларусі, неапалітанскі стадыён "Сан-Паўлё" прыме матч "Напалі" -- "Чэлсі". belsat.eu

Танец гандлярак

21.02.2012
Танец гандлярак У цяжкім працоўным рытме некаторыя жыхары планеты знайшлі месца забаве і танцу. Карнавалы сёння прайшлі не толькі ў Бразіліі, але і значна бліжэй да Беларусі. У Мюнхене сотні аматараў пераадзявання і танцаў выйшлі на плошчу Вікталіенмаркт, каб прывітаць хуткую вясну традыцыйным танцам. Цікава, што верхаводзяць на каляровым шэсці гандляркі. belsat.eu

Адмоўны полюс магніту

21.02.2012
Адмоўны полюс магніту Грамадскія абмеркаванні плёну не далі. Лёс магілёўскага гандлёвага цэнтру застаецца нявырашаны. Ці зможа "Магніт" стаць новаю візітнаю карткаю гораду або помнікам знявагі гістарычнай спадчыны? Прыхільнікі ды супраціўнікі планаванага дабудоўвання цытуюць прэзідэнта і заклікаюць улады развязаць сітуацыю. belsat.eu

Чысткі ў МУС працягваюцца

21.02.2012
Чысткі ў МУС працягваюцца Істотныя змены адбыліся не толькі ў кіраўніцтве ўзброеных сілаў, але і ў Міністэрстве ўнутраных справаў. На распараджэнне Аляксандра Лукашэнкі звольнены ў запас чарговы намеснік міністра ўнутраных справаў -- Сяргей Гурэеў. belsat.eu

Нешчаслівая пасада

21.02.2012
Нешчаслівая пасада Цягам аднаго года на пасадзе камандуючага вайскова-паветранымі сіламі ды войскамі супрацьпаветранай абароны -- ужо трэці кіраўнік. Указ Лукашэнкі прызначыў новым камандуючым ВПС генерал-маёра Дзмітрыя Пахмелкіна. belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]