За абраннем дэпутатаў маюць назіраць падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў тысячы грамадзянаў нашай краіны. Зладзіць так званы народны кантроль прапанавалі Беларуская партыя «Зялёныя», Партыя БНФ і рух «За свабоду». Пры гэтым самі ініцыятары кампаніі кажуць, што выбараў у Беларусі няма. З гэтай жа прычыны і апазіцыйныя актывісты заяўляюць пра байкот выбараў або неабходнасць дэмакратычным кандыдатам зняцца ў апошні перадвыбарчы тыдзень. Хочаш назіраць за хадою парламенцкіх выбараў -- запісвайся ў валанцёры ўжо цяпер.
Ці зявіцца кітайскі індустрыяльны парк у Смалявіцкім раёне? Жыхары мясцовых вёсак і лецішчаў кажуць, што будуць змагацца супраць яго да апошняга. А словы чыноўнікаў сёння ўжо не такія пэўныя і катэгарычныя. Сёння грамадзяне сустрэліся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Такі або амаль такі. У Смалявіцкім раёне меў паўстаць кітайскі індустрыяльны парк на плошчы 80 квадратных кіламетраў. Меў. Ці паўстане -- не вядома. Жыхары мясцовых 15 вёсак і гаспадары 30 садовых таварыстваў пратэстуюць.
Нашая краіна рэдка трапляе на вяршыні рэйтынгаў -- тым больш побач са Злучанымі Штатамі. Аднак у спісе самых небяспечных краінаў для інтэрнэт-сэрфінгу Беларусь не толькі ўвайшла ў першую пяцёрку, але і зусім няшмат саступіла ЗША. Згодна з даследаваннем, якое правялі эксперты міжнароднай кампаніі «Лабараторыя Касперскага», самая небяспечная краіна для інтэрнэт-карыстальнікаў -- Расея. Менавіта кампютары нашых усходніх суседзяў найчасцей цярпяць ад атакаў у сусветным павуцінні. Затым ідуць Аман, ЗША і Арменія.
Зарабляем менш, а кошты ідуць угору. Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў эканамічныя вынікі года мінулага і пачатку гэтага. Як жа змяніліся эканамічнае жыццё краіны і дабрабыт беларусаў за гэты час? Амаль на чвэрць цягам года збяднелі беларускія пенсіянеры. Менавіта настолькі з улікам інфляцыі зменшыўся рэальны памер пенсіяў. І гэта нягледзячы на тры пераразлікі працоўных пенсіяў, праведзеныя летась. Цяпер сярэдняя пенсія складае 940 тыс. руб., што нібыта ўдвая болей за ўсталяваны пражытковы мінімум.
Аляксандр Лукашэнка гатовы развіваць двух-баковыя адносіны з далёкімі Аргентынаю ды Эфіопіяй. Японіі прэзідэнт прапанаваў прысылаць дзяцей на аздараўленне ў Беларусь. А вось з заходнім суседам -- Еўразвязам -- кіраўнік краіны гатовы ісці на вайну. Выслухаць недыпламатычную прамову Лукашэнкі мусілі гэтым разам дзевяць новых амбасадараў, якія прыйшлі ўручыць беларускаму прэзідэнту даверчыя граматы. Прыняцце даверчых граматаў ад амбасадараў. Спакойная працэдура, якая не прадказвала нічога незвычайнага.