Еўрапарламент прыняў жорсткую рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. У ёй рашуча асуджаецца практыка смяротнага пакарання ў нашай краіне. Еўрадэпутаты заклікалі Аляксандра Лукашэнку памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Уладзіміра Канавалава, суд над якімі, паводле ацэнак міжнародных праваабарончых арганізацыяў, быў несправядлівы. Падчас дэбатаў прагучалі і іншыя патрабаванні да ўладаў Беларусі. belsat.eu
«Калі казаць пра маральны аспект, гэта цалкам амаральны ўчынак, бо чарговы раз пры так званай рэстаўрацыі спачатку знішчаецца аўтэнтыка, а потым робіцца фальсіфікацыя з зусім новага матэрыялу, -- гаворыць Антон Астаповіч. -- Некалькі дзён таму ў прэсе зявіліся заявы пра дзяржпраграму «Замкі Беларусі». Гледзячы на метады рэстаўрацыі, я баюся гэтай праграмы, я баюся, што будзе з нашымі замкамі».
Увечары 15 лютага ў актавай залі 177-й школы адбылася сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі Першамайскага раёну з жыхарамі мікрараёну Ўручча-2. Нечакана для апошніх у залі апынуліся і спартыўнага целаскладу маладзёны, якія не адмаўлялі таго, што належаць да органаў унутраных справаў. Вечером 15 февраля в актовом зале 177-й школы состоялась встреча представителей администрации Первомайского района с жителями микрорайона Уручье-2. Неожиданно для последних в зале оказались и спортивного телосложения молодые люди, которые не отрицали того, что принадлежат к органам внутренних дел.
Іран упершыню заліў у даследчы рэактар ядравае паліва ўласнай вытворчасці. Працэдура праходзіла пад пільным кантролем прэзідэнта краіны -- Махмуда Ахмадынэжада. Выраб і выпрабаванне паліва сталіся новымі крокамі ядравай праграмы Тэгерану. У адказ на развіццё праграмы, у якой ЗША ды Еўразвяз бачаць ваенную пагрозу, супраць Ірану ўжо ўвялі санкцыі. belsat.eu
МВФ адклікае свайго сталага прадстаўніка ў Беларусі. Наталля Калядзіна, якая працавала ў Менску з красавіка 2009 года, праз два месяцы мае вярнуцца ў штаб-кватэру арганізацыі. На месца Калядзінай не прыедзе пакуль ніхто. Прэс-служба МВФ паведаміла, што фонд "імкнецца эфектыўна выкарыстоўваць свае рэсурсы, вылучаючы іх на тыя праекты і краіны, дзе можна атрымаць максімальную аддачу". belsat.eu
Мільён працоўных месцаў. Абяднаная грамадзянская партыя вярнулася да вытокаў. Акурат такую ж праграму Яраслаў Раманчук прэзентаваў у якасці кандыдата на прэзідэнцтва ў 2010-м. Толькі цяпер "Мільён новых працоўных месцаў" -- частка стратэгічнага плану партыі. Прапанову абмеркавалі эксперты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. belsat.eu