Без зменаў пакінуў Менскі гарадскі суд рашэнне ў справе Валянціна Стэфановіча. Намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» абскарджваў рашэнне Партызанскага суда сталіцы. Такім чынам, праваабаронца цягам 10 дзён мусіць сплаціць штраф, у іншым выпадку ўлады канфіскуюць ягоную маёмасць. ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: «Што тычыцца рашэння Калегіі, то я з ім катэгарычна не згодны. Ацэнку таму лісту Міністэрства юстыцыі Літоўскай Рэспублікі, якое было мною прадстаўленае яшчэ ў судзе першай інстанцыі пра тое, што інфармацыя, якая была перададзеная раней, не адпавядае рэчаіснасці, так ніхто і не даў».
Такіх уражанняў у пошуках больш таннага жытла, як у старым фільме, цяпер можа пабольшаць. Бо з павышэннем падатку для гаспадароў зменяцца кошты і для наймальнікаў. НАТАЛЛЯ РАДЗЕНЯ, АГЕНЦТВА НЕРУХОМАСЦІ «ТВАЯ СТАЛІЦА»: «Калі сумы будуць значныя, то або гэта першапачаткова закладзена ў кошт кватэры, ці гэта будзе паводле дамоўленасці: можа, будуць неяк на дваіх сплачваць падаткі». Сёння падатак за найманую кватэру плацяць гаспадары. Гэта ў Менску Br 35--70 тыс. за аднапакаёўку ў залежнасці ад яе месцазнаходжання.
Яшчэ 135 службовых асобаў могуць трапіць у чорны спіс Еўразвязу. Ім пагражае забарона на ўезд у краіны абяднай Еўропы, а таксама замарожванне рахункаў і маёмасці. Рада Еўразвязу пашырыла крытэрыі прымянення санкцыяў у дачыненні беларускіх чыноўнікаў. Паводле прынятых паправак, такія санкцыі могуць ужывацца да асобаў, адказных за сурёзныя парушэнні правоў чалавека або падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама да асобаў і арганізацыяў, якія атрымліваюць прыбытак ад рэжыму Лукашэнкі ды падтрымліваюць рэжым.
Ці будуць абаненты правайдара «Solo» пасля яго продажу плаціць больш за тыя самыя паслугі? Як выжываюць аўтадылеры пасля зменаў аплаты ПДВ з новых аўтамабіляў? Прагнозы Нацбанку на 2012 год -- што мяркуюць эксперты? Госць праграмы Андрэй Карпунін, старшыня клубу фінансавых дырэктараў, распавядзе пра перспектывы беларускай эканомікі. На ўсе навіны з эканамічнага сектару краіны запрашае Сяргей Скулавец у праграме «Сальда» 14 лютага, а 21:25.
В Пинской городской больнице завершил лечение 43-летний Валентин Шевчук из деревни Парахонск. Ранним утром 1 февраля посреди родного села он подвергся нападению волка. Были лишь мгновения, чтобы вспомнить советы бывалых охотников — при нападении зверя попытаться затолкать ему руку в пасть, схватить за язык. Так Валентин и сделал, повалив волка на снег. Прикончить матерого помог сосед, выбежавший с ножом на улицу. "Слава Богу, все нормально закончилось. Вот — волчья работа, — показывает забинтованную кисть, — это когда рука в пасти была.
Уладзімер Вільчык страціў падчас вайны бацьку і зрок. Спадар Уладзімер жыве ў Магілёве, у раёне кампактнага пражываньня сьляпых. Рубрыка «Такое жыцьцё». Владимир Вильчик потерял во время войны отца и зрение. Владимир живет в Могилеве, в районе компактного проживания слепых. Рубрика «Такая жизнь». www.svaboda.org/content/article/24479972.html