Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

КДБ рапартуе

14.02.2012
КДБ рапартуе Унутры краіны Аляксандр Лукашэнка традыцыйна шукае падтрымання ў сілавых структурах. Прэзідэнт наведаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, дзе чэкісты пахваліліся яму дасягненнямі ў мінулым годзе, а вышэйшае кіраўніцтва краіны паставіла вонкавай ды ўнутранай выведцы задачы на сёлета.

Менск шукае апекуноў

14.02.2012
Менск шукае апекуноў Выпрацаваць супольную пазіцыю што да санкцыяў у дачыненні Беларусі. Ліст з такою просьбаю віцэ-прэмер Сяргей Румас даслаў кіраўніцтву Еўразійскай эканамічнай камісіі. Гэтак афіцыйны Менск імкнецца падстрахавацца перад магчымым узмацненнем санкцыяў з боку Еўразвязу. У Бруселі пытанне чарговых абмежаванняў маюць абмеркаваць ужо праз два тыдні. А мы пытаем: ці сапраўды магчымы сцэнар антысанкцыяў у выкананні ЕЭП і ці гатовыя краіны супольнасці ахвяраваць сваімі інтарэсамі, абараняючы Беларусь?

Уручэнне прэміі "Люблю Беларусь"

14.02.2012
Уручэнне прэміі Люблю Беларусь Уручэнне прэміі "Люблю Беларусь", заснаванай "Маладым Фронтам". Мінск, 14 лютага 2012 года

«Адзін верш» Уладзіміра Арлова. Анонс

14.02.2012
«Адзін верш» Уладзіміра Арлова. Анонс «Белсат» працягвае паказ новага дакументальнага цыклу «Беларусь -- адзін верш». Герой трэцяй серыі -- паэт, пісьменнік, гісторык, журналіст Уладзімір Арлоў. Зруйнуйце свае стэрэатыпы пра беларускую паэзію! Пазнаёмцеся з сучаснымі творцамі, якія жывуць сярод нас. «Беларусь -- адзін верш» -- чэшска-беларускі праект. Гэта паэтычны дыялог ужо вядомых творцаў і шматабяцальнага пачаткоўца. Праз чытанне вершаў паэты імкнуцца падаць сваё бачанне ролі паэзіі ў развіцці культурнае прасторы Беларусі.

Расея: «Бэбі-боксы» ўратуюць кінутых дзяцей?

14.02.2012
Расея: «Бэбі-боксы» ўратуюць кінутых дзяцей? "Бэбі-бокс" у Сочы ўжо выратаваў адно немаўля -- хтосьці пакінуў трохтыднёвую дзяўчынку. Немаўля ўжо прайшло медычныя абследаванні, для яе знайшлі прыёмных бацькоў.

"Крамбамбулі" не было

13.02.2012
Крамбамбулі не было Замест канцэрту -- аўтограф-сесія на марозе. Пакуль прадзюсары вярталі грошы за адменены выступ, Лявон Вольскі падбадзёрваў прыхільнікаў. Музыкам апраўдвацца не давялося: АМАТАРЫ «КРАМБАМБУЛІ»: «Хтосьці зверху націснуў, камусьці не падабаюцца незалежныя, прафесійныя гурты». «Мы яшчэ здзіўляліся, чаму не адменены». «Вядома, чаму. Усе кажуць: «Ну, вы жа панімаеце». Квіткі вярталі наўпрост пад клубам «Re:public», дзе замест «Крамбамбулі» бесперашкодна выступалі іншыя гурты.

Другая справа паўкоўніка

13.02.2012
Другая справа паўкоўніка Другую крымінальную справу пачалі супраць былога намесніка міністра ўнутраных справаў, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі МУС Яўгена Полудня. Яму інкрымінуюць перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. Палкоўнік Полудзень ужо больш за два месяцы ўтрымліваецца за кратамі. Раней Яўгену Полудню выставілі абвінавачванне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер у Следчым камітэце заяўляюць, што Полудзень сістэматычна цягам доўгага часу атрымліваў ад службовых асобаў Міністэрства ўнутраных справаў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]