Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Игрушко митынгуэ!»

10.02.2012
«Игрушко митынгуэ!» За сямнаццаць гадоў кіравання таго ж самага прэзідэнта масавых акцыяў пратэсту ў нашай краіне было багата. Пратэставалі працоўныя, прадпрымальнікі, палітычныя і грамадскія актывісты, праваабаронцы ды звычайныя людзі. Аднак удзельнікі сённяшняй акцыі здзівілі нават тых, хто бачыў не адзін пратэст. На плошчы Незалежнасці ў Менску, акурат насупраць дзвярэй Менскага гарвыканкаму, зявіліся плюшавыя пратэстоўцы з даволі арыгінальнымі лозунгамі. Акцыя прыцягнула вялікую ўвагу, прычым не толькі мінакоў -- літаральна праз дзесяць хвілінаў пасля пачатку прыбыў і нарад міліцыі, які затрымаў усіх пухнатых удзельнікаў -- імаверна, за парушэнне "Закону аб масавых мерапрыемствах".

За карту паляка звольняць

10.02.2012
За карту паляка звольняць У Беларусі ж ужо з заўтрашняга дня пачне дзеяць закон, які забароніць чыноўнікам карыстацца льготамі ды перавагамі, што даюць замежныя дзяржавы. Уладальнікі адпаведных дакументаў мусяць перадаць іх у кадравую службу, іначай дзяржаўных службоўцаў будуць звальняць з працы. У першую чаргу гэта закране ўладальнікаў так званай карты паляка. У краіне-суседцы яе выдаюць замежнікам, якія пацвярджаюць сваю прыналежнасць да польскага народу. Сярод іх ужо амаль 30 000 грамадзянаў Беларусі. Уладальнікі карты могуць уладкоўвацца ў Польшчы на працу без дазволу, атрымліваць адукацыю, мець зніжкі на праезд на чыгуначным транспарце.

Справа Крутога

10.02.2012
Справа Крутога Чалавеку з небяспечнымі псіхічнымі праблемамі месца ў псіхіятрычнай лякарні. Падазраванаму ў здзяйсненні злачынства -- у ізалятары. Аляксандру Крутому дзяржава...

Як скарыстацца з АЭП?

10.02.2012
Як скарыстацца з АЭП? Адзіная эканамічная прастора створаная. А значыць -- час не шкадаваць, а шукаць выгадаў. Пакуль эксперты гэтага ў дзеяннях уладаў не бачаць. ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІСТ: "Мы на ўзроўні ўраду сёння на 100 % не разумеем, дзе мы апынуліся. А калі няма такога разумення -- то няма і разумення, як ісці да максімізацыі эфектаў для бізнесу". Бо плюсы Адзінай эканамічнай прасторы для субектаў гаспадарання ўсё ж такі ёсць. Роўны доступ да рынкаў партнёраў, адзіныя ўмовы дзейнасці ў энергетычнай сферы, а таксама шырокія магчымасці для працоўнай міграцыі.

Новая купюра

10.02.2012
Новая купюра А першыя захады дзеля выканання прэзідэнцкага загаду, падобна, ужо робяцца. Надрукаваная новая купюра -- наміналам 200 000 руб. Яна ўвойдзе ў абарачэнне 12 сакавіка. Адпаведную пастанову выдала праўленне Нацыянальнага банку. Планы выпусціць новую банкноту старшыня Нацбанку Надзея Ермакова агучыла напрыканцы мінулага года. Чыноўніца паведаміла, што на 200-тысячнай купюры будуць намаляваныя архітэктурныя матывы, характэрныя для беларускіх грошай узору 2000 г. Менавіта тады ў абарачэнне ўвайшоў новы тып банкнотаў, адзінаццаць з якіх актуальныя дагэтуль.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]