Айчынным крупам, макароне, мясу ды халадзільнікам ізноўку адчыненыя ўсе дзверы. Ад сёння страціла моц урадавая пастанова, якая абмяжоўвала вываз фізічнымі асобамі шэрагу тавараў ды паліва па-за межы Мытнага саюзу. Зрэшты, усе забароны адным махам здымаюць, бадай, толькі ў казках. Абмежаванне на выезд за мяжу на ўласным аўце дзеіць па-ранейшаму. belsat.eu
Дыягназ ВІЧ яшчэ не азначае канца жыцця. Як жыве сямя з Салігорску з ВІЧ? Як ставіцца да іх ды іхнага дзіцяці грамадства? «Ежа замест бомбаў». Сусветная акцыя, якая і ў Беларусі дапамагае людзям з цяжкім лёсам. Чаму маладзёны прысвячаюць свой вольны час бяздомнікам? Ці можа талерка гарачага супу дапамагчы людзям, якія апынуліся на краі? Ядравая зброя -- адно з самых страшных вынаходстваў чалавецтва. Савецкая ўлада -- адзін з самых жахлівых рэжымаў. Унікальны сведка Уладзімір Буракоў з Магілёва распавядае, як у СССР тэставалі ядравую зброю на жывых людзях, сваіх суграмадзянах.
Сам зварот віцэ-прэмера Сяргея Румаса да партнёраў па Адзінай эканамічнай прасторы з просьбаю выпрацаваць кансалідаваную пазіцыю ў пытанні санкцыяў супраць Беларусі з боку ЕЗ і ЗША выкліканы, на думку эксперта, перадусім цяжкім эканамічным становішчам у Беларусі. «Гэты зварот ёсць пасылам да Расеі, каб яна хутчэй пераводзіла Беларусь на ўнутрырасейскія кошты на энерганосьбіты. Гэта галоўнае і бадай адзінае пытанне ва ўзаемных адносінах, у якім узнікаюць канфлікты апошнія 10 гадоў», -- падкрэсліў Аляксандр Сінкевіч.
Урад Беларусі звярнуўся да партнёраў па Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) выпрацаваць кансалідаваную пазіцыю па пытанні санкцый у дачыненні да Беларусі з боку ЕС і ЗША. Агенцыя БелаПАН са спасылкаю на крыніцу ў Савеце міністраў паведамляе, што ліст з такой просьбаю накіраваў віцэ-прэмер Сяргей Румас старшыні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктару Хрысценку. Румас прапануе разгледзець гэта пытанне на чарговым пасяджэнні савета ЕЭК. „Ім прыйдзецца гэты выбар рабіць і думаю, што ў дадзеным выпадку выбар будзе не на карысць Беларусі.
Як вядома, не словам адзіным жыве чалавек. Аднак як усё-ткі хочацца цёплых пяшчотных словаў, асабліва ў гэткае рамантычнае свята -- Дзень закаханых. І не толькі пачуць, але і, напрыклад, прачытаць. "Я цябе кахаю!" -- гэтыя словы не патрабуюць ані датаў, ані нейкіх адмысловых умоваў. Галоўнае -- каб іх было каму сказаць. Аднак свята ёсць свята. І Дзень святога Валянціна -- не вынятак: патрэбныя і падарункі, і віншаванні!
Пачаць жыццё нанова -- гэтая прапанова выглядае рамантычна толькі ў кіно. Для пінчукоў з інтэрнату на вуліцы Касмадзямянскай яна сталася бытавою драмаю. У сувязі з рамонтам будынку ім прапанавалі тэрмінова пакінуць абжытыя пакоі ды назвалі новыя адрасы. Пачаць жыццё з новай старонкі жыхароў інтэрнату ў Пінску прымусіла кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
З заўтрашняга дня скасоўваюццца абмежаванні на вываз за мяжу некаторых тавараў ды ліміты на набыццё паліва для грузавікоў. Аднак палёгка не адмяняе працэдуры абавязковага дэкларавання колькасці паліва для прыватных асобаў, якія будуць выязджаць з краіны часцей за адзін раз цягам васьмі дзён. Летась у чэрвені ўрад увёў для фізічных асобаў абмежаванні на вываз з тэрыторыі краіны па-за межы Мытнага саюзу без адмысловых збораў шэрагу тавараў. У тым ліку мяса, цукру, мукі, а таксама аўтамабільнага паліва.
Адказ з камісіі аб памілаванні пры прэзідэнту Беларусі не задаволіў Святланы Чорнай, у выніку яна вырашыла працягнуць сваю адчайную галадоўку. Ад ежы жанчына адмаўляецца ўжо семдзесят сёмы дзень. Такім чынам яна дамагаецца перагляду смяротнага выраку Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Камісія паведаміла, што зварот галадоўніцы аб невыкананні смяротнага пакарання Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву разгледзяць у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Святлана Чорная лічыць адказ фармальнай адпіскаю ды збіраецца звяртацца да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Дзень закаханых... у радзіму. Нягледзячы на затрыманне аднаго з арганізатараў, "Малады фронт" трэці раз уручыў прэмію "Люблю Беларусь". Падчас цырымоніі пад вокнамі ПЭН-Цэнтру дзяжурыў аўтобус з АМАПам. Але тыя, хто сваімі ідэямі натхняў нас і даваў дзейсны прыклад, як быць беларусам, атрымалі сімвалічныя, але вельмі важныя ўзнагароды. Намінацыяў восем, але толькі ў адной узнагароды атрымалі абсалютна ўсе. "Змагарамі года" сталі 16 беларускіх палітвязняў, што працягваюць заставацца за кратамі.