Між тым у Менск прыехаў дыктатар. Паходзіць дыктатар са Швецыі, а зацікавіцца ім мусяць найперш маленькія беларусы. Але гэтага дыктатара баяцца не трэба. Гаворка ідзе пра персанажа, а дакладней -- пра беларускі пераклад шведскай кнігі. Гісторыю пра маленькага хлопчыка, упэўненага, што свет круціцца вакол яго, сёння распавёў у менскай галерэі "Ў" сам аўтар кнігі Ульф Старк.
Скандал з памерам аплаты за адукацыю разгарэўся ў Берасцейскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Пушкіна. Замест рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі 29 адсоткаў, адміністрацыя ВНУ падвысіла кошт навучання амаль удвая. Вядома, што дыплом аб вышэйшай адукацыі дапамагае пры працаўладкаванні. Аднак што рабіць, калі вучыцца становіцца не па кішэні? За што плацяць навучэнцы сёння і што прапаноўвае айчынная сістэма адукацыі? Укладаць у адукацыю -- найлепшая інвестыцыя. Аднак у Беларусі ўнёскі часцяком перавышаюць будучыя дывідэнды.
Прынамсі аднойчы за сезон на лыжы мусяць стаць раённыя і не толькі раённыя начальнікі. У сталіцы прайшла штогадовая "Менская лыжня". І хоць імпрэзу не наведаў галоўны лыжнік краіны, пільны вобшук праходзілі ўсе. Выключэннем былі, бадай, толькі самі працаўнікі міліцыі ў форме і без, а таксама прадстаўнікі спецслужбаў, што ў вялікай колькасці таксама зявіліся на свяце.