Вайна паміж Іранам ды Ізраілем пачалася. Пад такімі загалоўкамі на гэтым тыдні выйшлі дзясяткі вядомых газетаў. Праўда, калі Іран пакуль не здолеў давесці, што за ліквідацыяй яго навукоўцаў-ядравікаў стаіць менавіта Ізраіль, то доказаў датычнасці Тэгерану ды апошніх выбухаў у Нью-Дэлі, Тбілісі ды Бангкоку дастаткова -- перакананае кіраўніцтва Ізраілю. Лукашэнкаўскія прапагандысты зрабілі фільм, у якім паспрабавалі ачарніць Польшчу і яе палітыку датычна Беларусі. Ці ўдалося гэта Менску? Размова з госцем "ПраСвету", прадстаўніком варшаўскага Цэнтру міжнародных стасункаў Войцехам Бародзічам-Смаліньскім.
Дыягназ ВІЧ яшчэ не азначае канца жыцця. Як жыве сямя з Салігорску з ВІЧ? Як ставіцца да іх ды іхнага дзіцяці грамадства? «Ежа замест бомбаў». Сусветная акцыя, якая і ў Беларусі дапамагае людзям з цяжкім лёсам. Чаму маладзёны прысвячаюць свой вольны час бяздомнікам? Ці можа талерка гарачага супу дапамагчы людзям, якія апынуліся на краі? Ядравая зброя -- адно з самых страшных вынаходстваў чалавецтва. Савецкая ўлада -- адзін з самых жахлівых рэжымаў. Унікальны сведка Уладзімір Буракоў з Магілёва распавядае, як у СССР тэставалі ядравую зброю на жывых людзях, сваіх суграмадзянах.
Улады не спыняюць высякання дрэваў у парку 40-годдзя Кастрычніка, менчукі ж працягваюць змагацца за захаванне зялёнай зоны у цэнтры гораду. Сёння ў гэтай барацьбе бакі ўжылІ нечаканыя метады: грамадскія актывісты запрасілі на тэрыторыю парку... святара, улады ж, у сваю чаргу, сцвердзілі, што месца адпачынку, якое больш як паўстагоддзя называлася паркам -- гэта зусім не парк. Спілаваных дрэваў усе болей. Прапарцыйна расце і абурэнне менчукоў, якія не стамляюцца дамагацца неадкладнай рэакцыі ўладаў.
Дзяцінства -- самы шчаслівы перыяд у жыцці, але не для ўсіх дзетак ён праходзіць у атмасферы пяшчоты. Праблема гвалту над дзецьмі актуальная ва ўсім свеце. У Беларусі ж упершыню дзяржава і грамадзянская супольнасць у гэтай справе вырашылі дзеяць супольна. Сцэны збівання дзяцей у сацыяльных роліках замяняюць на вымоўныя метафары. У рэальнасці ж гузакі ды драпіны зяўляюцца на жывых маленькіх людзях. Ці дарослыя гэтак дэманструюць сілу, ці выказваюць слабасць -- пытанне не такое істотнае. Істотней заступіцца за малых і безабаронных.
У Расеі распачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. Свае галасы за аднаго з 5 кандыдатаў аддаюць жыхары найбольш аддаленых ды цяжка даступных рэгіёнаў краіны. У адрозненне ад Беларусі панятку прымусовага датэрміновага галасавання ў Расеі, прынамсі пакуль, не існуе. Але шмат што у сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі нагадвае і Сінявокую. Каб дабрацца да выбарнікаў у гэтае паселішча на поўначы Сахалінскай вобласці, прадстаўніца ЦВК мусіла праляцець верталётам некалькі соцень кіламетраў бяскрайнімі прасторамі Далёкага Усходу.
У Віцебскім СІЗА паўторна пабраліся шлюбам Алена Каваленка і актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Гэты ўчынак дазволіць зняволенаму часцей бачыць жонку і дзетак. Раней Каваленкі разжаніліся, каб ад дзейнасці актывіста не пакутавалі менавіта дзеці. Сяргей Каваленка больш за два месяцы трымае галадоўку пратэсту за кратамі. Трапіў туды, нібыта, за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі». Такое пакаранне ён атрымаў за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на навагодняй ялінцы ў Віцебску.
Ад тых, хто нясе адказнасць за сітуацыю ў краіне, беларусы атрымліваюць... хрэн. Прынамсі, гэтак лічаць зменаўцы -- моладзевыя актывісты кампаніі «Гавары праўду». Затое шакалад можна было атрымаць сёння ад сябраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Не кожны з мінакоў разумеў іронію маладзёнаў з "Гавары праўду", якія раздавалі падарункі ў масках кіраўніка краіны.
Леташні крызіс забраў у беларусаў ашчаджэнняў больш як на паўтара мільярда долараў. Аднак кіраўніцтва краіны гэтак і не адказала за няправільную фінансавую палітыку. Калі не пакараць, дык хоць вярнуць свае грошы праз суд вырашыла 80-гадовая мянчанка Ніна Мірашнічэнка. Пенсіянерка, якая ўжо страціла свае ўклады на пачатку 90-х, гэтым разам настаўленая рашуча. Раптоўная дэвальвацыя летась у траўні прывяла да таго, што раптоўна свае ашчаджэнні згубілі тысячы беларусаў. Ці можна вярнуць гэтыя грошы?