Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Грэцыя: начныя пратэсты

13.02.2012
Грэцыя: начныя пратэсты У Афінах у адказ на прыняццё крэдытнага пагаднення ўспыхнулі масавыя партэсты з падпаламі і бойкамі з паліцыяй.

Закідалі памідорамі

12.02.2012
Закідалі памідорамі Іспанскую традыцыю «памідорных фестываляў» перанялі ў Чылі. Некалькі сотняў чалавек у Кіллёне, невялічкім гарадку на поўдні Чылі, зладзілі сапраўдную масавую бойку памідорамі.

Спартовы агляд

11.02.2012
Спартовы агляд «ДРАЎЛЯНЫ» МЕДАЛЬ КУШНІРА Антон Кушнір спыніўся за крок ад педэсталу на 6-м этапе Кубка свету па фрыстайле, які прымае кітайскі Бэйда-Лэйк. У фінальных скачках беларус заняў 4-ы радок, саступіўшы пераможцу, кітайцу Ці Гуан Пу, амаль 11 балаў. Астатнія нашыя суайчыннікі размясціліся наступным чынам: Дзмітрый Дашчынскі -- 7-ы, услед за ім крочыць Дзяніс Восіпаў, 11-ы радок -- у Максіма Гусціка. У жаночым турніры адзіная беларуска, Ганна Гуськова, заняла 5-ае месца сярод 8-мі ўдзельніц. Наступны этап Кубка свету пройдзе 17 лютага ў Аўстрыі.

5 gawel

11.02.2012
5 gawel

Інтэрнэт-свабода ў небяспецы?

11.02.2012
Інтэрнэт-свабода ў небяспецы? Дзяліцца -- значыць вучыцца. З гэтым ды (й)іншымі лозунгамі тысячы еўрапейцаў выступілі супраць антыпірацкага пагаднення АКТА. Інтэрнаўты асцерагаюцца, што дакумент пакладзе канец свабодзе ў інтэрнэце. Да пратэсту ў Вільні далучыліся і беларусы.

Каваленка ў крытычным стане

11.02.2012
Каваленка ў крытычным стане Зняволены апазіцыянер Сяргей Каваленка -- у крытычным стане. Віцебскі актывіст трымае галадоўку ўжо 55 дзён, што дае падставу ягоным блізкім асцерагацца за жыццё вязня. Калі ўзгадаць гісторыю, крытычны шасцідзясяты дзень галадоўкі. У 81-м годзе, перакрочыўшы барер 2 месяцы, адзін па адным паміралі чальцы ірландскай групоўкі ІРА, якія галадалі ў брытанскіх турмах.

Цэны паехалі

11.02.2012
Цэны паехалі Гэтымі марознымі днямі надзвычай запатрабаваны транспарт -- маршрутка. Аднак кошты на яе кусаюцца не менш, чым мароз. Ад сённяшняга дня ў Берасці паездка ў маршрутным таксі падаражала да трох тысяч рублёў. Але не толькі дарагі праезд непакоіць жыхароў нашай краіны -- апошнім часам істотна скарачаецца колькасць саміх маршрутак. У чым прычына?

Дачнікі азадачылі чыноўнікаў

11.02.2012
Дачнікі азадачылі чыноўнікаў Грошы кітайскіх інвестараў альбо дабрабыт грамадзянаў? У Смалявіцкім раёне сотні жыхароў запаведнай зоны ўсцяж спрабуюць абараніць свае правы перад планамі ўладаў пабудаваць індустрыяльны парк. Сённяшняе спатканне вертыкалі мела развязаць праблему. Але ці атрымалася?

Зоя Луцэвіч: Ня можаш паказаць усё...

11.02.2012
Зоя Луцэвіч: Ня можаш паказаць усё... Зоя Луцэвіч — мастачка. Працуе ў розных тэхніках. Нарадзілася ў сямі мастакоў Алега Луцэвіча і Сьвятланы Катковай. Зоя скончыла менскую мастацкую вучэльню, вучылася ў Акадэміях мастацтва ў Менску і Дзюсэльдорфе. Актыўна выстаўляе свае працы ў замежжы і на Беларусі. Найбольш папулярны з Зоіных праектаў — «Аўтапраект»: карціны, створаныя на аўтамабільным шкле. Іншыя праекты Зоі жывуць пад назвамі «Гульні і штукарствы», «Усё, што вы хацелі ведаць пра кавуны і баяліся спытаць», «З жыцьця каралёў».

Сэрца Гавэла

11.02.2012
Сэрца Гавэла У цэнтры Прагі паўстаў незвычайны мемарыял у гонар вялікага чэшскага палітыка і пісьменніка. Аўтар помніка, Лукаш Гаўлаўскі (Lukáš Gavlovský), быў уражаны колькасцю людзей, што прыйшлі развітацца з чалавекам, які вярнуў Чэхіі свабоду, і тысячамі знічак, пакінутых каля месцаў, звязаных з Гавэлам. Гаўлаўскі вырашыў выкарыстаць гэта ў сваёй працы. Ён звярнуўся да гарадскіх уладаў Прагі, Пльзэню (Plze?), Брно (Brno), Просцеяў (Prost?jov) і Тэпліцэ (Teplice), каб яны даслалі яму рэшткі пагаслых знічак для Вацлава Гавэла.

Абарончы нацыяналізм трэба мяняць...

11.02.2012
Абарончы нацыяналізм трэба мяняць... У 2004 г. пражыў паўгода ў Бэрліне, дзе і набыў сабе першую нармальную акустычную і першую наагул электрычную гітары. У 2005 г. зьезьдзіў на фэст «Бардаўская восень», з чаго і пачалася бардаўская карера. Улетку 2006 г. распачаў рэпэтыцыі з уласным гуртом, які атрымаў назву «Ківач Фуко».

Віктар Шалкевіч — "Маё каханьне"

11.02.2012
Віктар Шалкевіч — Маё каханьне Фрагмэнт канцэрту Віктара Шалкевіча ў ДК БелТГ. Менск, 10 лютага 2012 г.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]