Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Зона Свабоды»: гандаль палітвязнямі? Анонс

10.02.2012
«Зона Свабоды»: гандаль палітвязнямі? Анонс Улады Беларусі шукаюць фінансавага падтрымання з-за мяжы. Ці стане гэта для палітвязняў надзеяй на вызваленне? Беларускія спрэчкі пра еўрапейскую палітыку: ці дзеюць чорныя спісы? Ці варта іх пашыраць? Журналісты радыё «Свабода» Алена Ціхановіч і Юрый Дракахруст, журналіст і грамадскі дзеяч Франак Вячорка і лідарка кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач запрашаюць на абмеркаванне. «Зона Свабоды» на «Белсаце» 11 лютага, а 19:15.

Плюшевые игрушки провели в Минске митинг протеста

10.02.2012
Плюшевые игрушки провели в Минске митинг протеста В рамках кампании «Хватит ныть!» молодежное крыло кампании «Говори правду!» провело акцию «Игрушко митингуэ!». На площади Независимости возле автобусной остановки, буквально перед входом в Минский городской исполнительный комитет, молодые люди разместили девять различных плюшевых игрушек с плакатами. На плакатах содержались требования свободы прессы, освобождения политзаключенных и другие лозунги. «Наши активисты там не оставались, они просто поставили игрушки и ушли.

«Два на два»: Выбары ў парламент. Анонс

10.02.2012
«Два на два»: Выбары ў парламент. Анонс Беларусь напярэдадні новай палітычнай кампаніі -- парламенцкіх выбараў. Якую тактыку прапаноўвае беларуская апазіцыя? Колькі варыянтаў дзеянняў існуе? Павал Мажэйка і Дзмітрый Гурневіч запрашаюць на размову з Віктарам Івашкевічам, сустаршынём рады прадстаўнікоў Народных сходаў, і Андрэем Дзмітрыевым, намеснікам старшыні руху «Гавары праўду!». «Два на два» 11 лютага, а 21:15

«ПраСвет»: Грамадзянская вайна ў Сірыі

10.02.2012
«ПраСвет»: Грамадзянская вайна ў Сірыі Канфлікт у Сірыі перарос у грамадзянскую вайну. Гуманітарнай дапамогі не стае, затое Расея спраўна пастаўляе прэзідэнту Башару аль-Асаду зброю. Чаму ААН цалкам бездапаможная? Глядзіце ў матэрыяле «ПраСвету». Поўная карціна падзеяў тыдня за мяжою на «Белсаце» а 21:25 у праграме «ПраСвет». А ў ёй: эканамічны крызіс у Румыніі ды палітычны крызіс на Мальдывах. Рэха сусветных хваляванняў у Беларусі. Госць праграмы -- журналістка Вольга Карач.

Цацачны мітынг

10.02.2012
Цацачны мітынг belsat.eu

Сільвановіч

10.02.2012
Сільвановіч belsat.eu

Ці магчымыя ў Беларусі пратэсты, як у Маскве?

10.02.2012
Ці магчымыя ў Беларусі пратэсты, як у Маскве? Што думаюць беларусы пра пратэсты ў Маскве? Ці магчымыя такія пратэсты ў Беларусі? З гэтым пытаннем журналісты NNvideo звярнуліся да людзей на вуліцах Мінска. / Opinon Poll: What do Belarusians think about opposition protests in Moscow? Are protests on a similar scale possible in Belarus? NNvideo journalists asked these questions people on Minsk streets.

Вырастет ли ваша зарплата до 500$?

10.02.2012
Вырастет ли ваша зарплата до 500$? 9 февраля в Минске на совещании о текущей социально-экономической ситуации в Беларуси Александр Лукашенко заявил о своей уверенности в выходе доходов населения на докризисный уровень. В связи с этим в еженедельной рубрике "Вопрос недели" корреспондент БелаПАН спросил у минчан, может ли вырасти их зарплата в 2012 году до 500 долларов в месяц.

Класікі пад дыктоўку

09.02.2012
Класікі пад дыктоўку Дыктоўка -- заданне не толькі для школьнікаў, але і для кожнага, хто хоча спраўдзіць свае веды... Ды яшчэ ў добрай кампаніі. Таварыства беларускай мовы, заручыўшыся падтрыманнем нашага каналу, прапаноўвае ўсім ахвотным паўдзельнічаць у пятай агульнанацыянальнай дыктоўцы. АЛЕГ ТРУСАЎ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: "Нашая мэта -- заклікаць людзей да дыктоўкі, даць ім тэксты, а далей ужо ідзе вольны валанцёрскі рух". Стартуе юбілейная дыктоўка 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Яна пройдзе за тры этапы, наступныя два -- запланаваныя на 15 і 25 сакавіка.

З-за маразоў сарваныя дамовы

09.02.2012
З-за маразоў сарваныя дамовы На жаль, паводле іншых прынцыпах дзеюць законы рынку. Украінскі экспарцёр электраэнергіі чарговы раз паведаміў пра немагчымасць аднавіць экспарт у Беларусь. З-за моцных халадоў Украіна мае праблемы з насычэннем унутранага рынку. Таму на экспарт рэсурсаў не стае. Прыпыненне экспарту мае выключна тэхнічны характар і не звязанае з парушэннямі ўмоваў кантракту, падкрэсліваюць афіцыйныя бакі. Згодна з дамоваю Беларусь сёлета плануе імпартаваць з Украіны 1,5 млрд кілават-гадзінаў. Але з-за моцных маразоў украінскі рынак адчувае востры дэфіцыт электраэнергіі.

Галавацяпства ў Малінаўцы

09.02.2012
Галавацяпства ў Малінаўцы Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, што, як мяркуюць адмыслоўцы, напярэдадні прывяло да выбуху ў трохпавярховым доме ў вёсцы Малінаўка пад Лагойскам. Адзін чалавек загінуў, ягонае цела толькі сёння дасталі з-пад завалаў. Чацвёра пацярпелых трапілі ў шпіталь, двое з іх -- у цяжкім стане. Цалкам разбураныя падезд і дзевяць кватэраў жылога дому. На прадметы першай неабходнасці пацярпелыя семі атрымалі ад 2 да 4 мільёнаў рублёў кампенсацыі. Іх забяспечылі таксама харчаваннем і на тыдзень засялілі ў санаторый "Рудня".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]