Сапсаваны абутак, аўтамабілі, экалогія -- гэта штогадовы кошт снегападаў. А колькі грошай з бюджэту ідзе на "змаганне" з зімою, якія хімікаты ўтрымлівае ў сабе снег і чым гэта нам пагражае? Як Бабруйск рыхтаваўся да прыезду высокага госця? Пра гэта і не толькі -- у праграме "Маю права" 8 лютага, а 21:25.
Гэтага чалавека можна штодня сустрэць каля Смаленскага кірмаша ў Віцебску. У шэрагу побач з гандляркамі гароднінай ён уладкоўваецца з самаробным тачыльным станком. Віктар Віктаравіч мае дзьве вышэйшыя адукацыі і некалькі вынаходніцтваў, але воляй лёсу цяпер ён бомж. Каб выжыць, зрабіў з ламачча станок і зацьвердзіў свой «прэйскурант»: затачыць сталовы нож каштуе 4 тысячы, а сякеру — ужо 8 тысяч. Віктар кажа, што жыць можна, толькі б не ганяла міліцыя. Рубрыка «Такое жыцьцё».
Дэманстрацыя "дакументальнага" фільму пра Беларускую асацыяцыю журналістаў на дзяржаўным тэлеканале можа быць сігналам да знішчэння арганізацыі, мяркуе палітолаг Аляксандр Класкоўскі. "Гэта ніякае не журналісцкае расследаванне -- там нават і не пахне журналістыкаю. У прафесійным плане гэта ніжэй за плінтус -- гэта элементарнае "мачылава" ў стылі чорнага PR", -- дадаў палітолаг.
Дэманстрацыя "дакументальнага" фільму пра Беларускую асацыяцыю журналістаў на дзяржаўным тэлеканале можа быць сігналам да знішчэння арганізацыі, мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч. "Гэта ніякае не журналісцкае расследаванне -- там нават і не пахне журналістыкаю. У прафесійным плане гэта ніжэй за плінтус -- гэта элементарнае "мачылава" ў стылі чорнага PR", -- дадаў палітолаг.
Чарговае павышэнне заробкаў для сілавікоў чакаецца ў Беларусі. Гэтым разам Аляксандр Лукашэнка даручыў міністрам радыкальна перагледзець узровень афіцэрскіх акладаў улічваючы рост заробкаў у Расеі. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «У нас агульнае войска з Расеяй (я маю на ўвазе задачы, якія перад намі стаяць), а грашовае забеспячэнне пасля апошняга павышэння ў Расеі можа адрознівацца нават у два разы». Гэта паводле прэзідэнта. Статыстыка кажа пра іншае. У пераліку на долары пасля дзвюх дэвальвацыяў у Беларусі ды перадвыбарчага павышэння заробкаў у Расеі лейтэнант, што абараняе Сінявокую, зарабляе амаль у шэсць разоў меней за свайго калегу з усходу.