І ў працяг перадвыбарчай палемікі. З прапановай абяднаць усіх -- і прыхільнікаў, і праціўнікаў байкоту парламенцкіх выбараў -- выступіла Партыя БНФ. Яе старшыня Аляксей Янукевіч заявіў, што засяродзіцца варта менавіта на тэме, якая не выклікае супярэчнасцяў у падыходах. І такою тэмай, на ягоную думку, ёсць арганізацыя кантролю за правядзеннем выбараў. Вылучэнне назіральнікаў і сябраў палітычных рухаў у выбарчыя камісіі. На думку Янукевіча, гэтым мусяць заняцца і партыі, якія збіраюцца вылучаць кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах, і тыя, хто выступае за байкот.
Тое, што апазіцыйныя партыі дагэтуль не могуць дамовіцца наконт супольных дзеянняў на парламенцкіх выбарах, зрабілася відавочна тыдзень таму. Сарваныя прэсавая канферэнцыя і падпісанне дамовы з маляўнічым выспяткам расставілі кропкі над «і». Відавочна абураныя з такой сітуацыі прадстаўнікі АГП прапанавалі новую стратэгію дзеянняў. У чым жа яе галоўныя прыярытэты, апрача празрыстых выбараў і супрацьстаяння рэжыму? АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП: «Мы прапануем круглы стол з мэсыджэм паслання, з якім можна ісці на гэтую кампанію.
«Я думаю, што тыя палітвязні, якія напісалі прашэнні аб памілаванні, маюць добрыя шанцы выйсці на свабоду, -- гаворыць Валер Карбалевіч. -- Праз пэўны час яны могуць апынуцца на свабодзе: усё ж такі Лукашэнка асабіста абяцаў гэта зрабіць. Нейкі час пройдзе, бо ўлады яшчэ хочуць панаціскаць на іх, але я думаю, што яны хутка выйдуць».
НЕПЕРАКАНАЎЧАЯ ГУЛЬНЯ Сталічнае "Дынама" пасля таго, як забяспечыла сабе месца ў плэй-оф КХЛ, працягвае непрыемна здзіўляць сваіх заўзятараў. Бела-блакітныя не могуць выгуляць ужо 2-гі матч запар. Сёння дружына Марэка Сікоры на выедзе саступіла аўтсайдару лігі, клубу "Віцязь" 2:3 і апусцілася на 4-ы радок Заходняй канферэнцыі. Калі гэтак пойдзе і надалей, то у накаўт-раўндзе трапім на больш моцнага суперніка, і не факт, што пераадолеем першую стадыю этапу. Наступны двубой у "Дынама" праз дзень, у Ніжнім Ноўгарадзе згуляем з "Тарпеда".