З-за моцных маразоў цярпяць і еўрапейцы. У заходніх краінах за перыяд пахаладання загінулі ўжо 160 чалавек. Не выключана, што гэтая лічба яшчэ павялічыцца. Піку маразоў чакаюць на выходных. Лютыя маразы ва Украіне забралі жыцці больш як 100 чалавек, і гэта толькі за тыдзень. Заходняя суседка -- Польшча, дзе тэмпература апусцілася да мінус 30, -- таксама шакуе лічбамі: 29 памерлых з-за маразоў. У Латвіі толькі ў сталіцы краіны Рызе загінулі 10 чалавек. Смяротныя выпадкі зафіксаваныя ў Літве, Нямеччыне, Балгарыі.
На змену нечувана цёпламу снежню ды памяркоўнаму студзеню прыйшлі сапраўды лютыя маразы. Праз холад працу прыпынілі больш за 900 навучальных установаў. ЖЫХАРЫ ПІНСКУ: "Я думаю, што 30 градусаў для нашых шыротаў, для Беларусі -- анамальна". "Апранаемся цяплей. Гарачая гарбата, цёплая ежа". "Я перабежкамі -- у адну краму зайшла, у іншай пагрэлася". З падобнымі парадамі дактары, натуральна, пагаджаюцца, аднак кажуць, што каб сапраўды надзейна засцерагчыся ад абмаражэння, трэба як мага актыўней рухацца.
Гэтак так званае "таннае" малако разбіралі сёння ў адной з віцебскіх крамаў. Шмат хто нават і не спрабуе трапіць у лік абраных -- тых, каму хопіць. ПАКУПНІКІ: "Разбіраюць таннае малако". "Дзесяць-пятнаццаць пакункаў прынясуць -- а чарга ж, ведаеце, якая. На пяць-сем чалавек -- і ўсё. Дражняцца, з народу здзекуюцца". Некаторыя крамы, дбаючы пра сваіх пакупнікоў, спрабуюць абмежаваць продаж сацыяльна значных тавараў. Але калі іх ад пачатку не было дастаткова, то і абмежаванні дапамагаюць слаба, і сацыяльна арыентаванай эканоміцы даводзіцца жыць паводле законаў рынку.
Насуперак сусветным тэндэнцыям, паводле якіх курс долара цяпер слабее, у Беларусі амерыканская валюта расце ў кошце. Падзенне нацыянальнай грашовай адзінкі выкліканае тым, што на гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову больш як у шэсць разоў. На гандляваннях валютна-фондавай біржы попыт на амерыканскі долар склаў $ 20,7 млн, а прапанова -- толькі $ 3,5 млн. Такім чынам, курс долара вырас на 20 руб. і дасягнуў адзнакі 8330 руб. Курс расейскага рубля застаўся на ранейшым узроўні -- 279 руб.
Кіраўнік "Белнафтахіму" паведаміў журналістам, што на 2012--2015 гг. атрымалася дамовіцца пра вельмі добрыя ўмовах экспарту нафты на беларускі рынак. Краіна атрымае ўсе абёмы нафтапрадуктаў -- да таго ж іх колькасць павялічыцца на 12 % у параўнанні з мінулым годам. Чым не нагода для радасці? Аднак незалежныя эксперты звяртаюць увагу на магчымыя негатыўныя бакі пагаднення. АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ: "Такія падарункі -- яны вельмі пагрозлівыя. Першае -- эканоміка патрапляе ў празмерную залежнасць ад танных нафтапрадуктаў і газу.
Одной из самых обсуждаемых тем недели стало предложение брюссельского "Офиса за демократическую Беларусь" сократить список невъездных в Евросоюз белорусских чиновников, исключив из него ректоров государственных вузов, бизнесмена Пефтиева и некоторых других лиц. В связи с этим в рубрике "Вопрос недели" корреспондент БелаПАН поинтересовался у минчан, нужно ли сохранить или отменить санкции ЕС.