Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Як загартоўваецца кітайскі спецназ

01.02.2012
Як загартоўваецца кітайскі спецназ На дварэ мінус 20°С, а жаўнеры абціраюцца снегам. Спецназ Народна-вызваленчай арміі Кітаю запрасіў журналістаў на свае трэнаванні.

«Рэпартэр» наведаў айца Надсана

01.02.2012
«Рэпартэр» наведаў айца Надсана «Рэпартэр» 2.02, анонс «Рэпартэр» наведаў айца Аляксандра Надсана. Пра чалавека-легенду і не менш славутую беларускую бібліятэку імя Францішка Скарыны ў Лондане. А таксама: знакаміты дуэт «Саша і Сірожа», які нікога не пакідае абыякавым. Чым займаюцца Сяргей Міхалок і Аляксей Хацкевіч, апроч сваёй парнай творчасці? Ці чакаць чарговага праекту ад аўтараў знакамітай «Калыханкі»? Як змагаецца за жыццё музей «Заслаўе»? Як ажывіць архітэктуру, распавядае знакаміты фатограф Віталь Раковіч.

Пуцін, зыходзь

01.02.2012
Пуцін, зыходзь Гіганцкі плакат з гэтым надпісам зявіўся насупраць Крамля ў Маскве.

Апытанне: у заробкі памерам $ 500 мала хто верыць

01.02.2012
Апытанне: у заробкі памерам $ 500 мала хто верыць Старшыня Нацбанку Надзея Ермакова на апошняй прэс-канферэнцыі не выключыла, што сярэдні заробак беларуса можа дасягнуць лічбы $ 500. Большасць апытаных жыхароў Менску скептычна ставіцца да гэтых абяцанняў.

«Беларусь -- адзін верш»

01.02.2012
«Беларусь -- адзін верш» 1 лютага «Белсат» прэзентуе дакументальны цыкл «Беларусь -- адзін верш». Беларуская паэзія -- гэта не толькі тое, што нас прымушалі чытаць у школьных падручніках. Беларускія паэты -- не толькі памерлыя творцы ХХ ст. Беларускія вершы -- не толькі любоўная лірыка. «Белсат» прэзентуе новы дакументальны цыкл «Беларусь -- адзін верш». У 10 серыях вы сустрэнецеся з такімі творцамі, як Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Адам Глобус, Генадзь Бураўкін ды іншыя. Кожны з паэтаў вядзе нас сцежкамі ўласнае штодзённасці да свету сваіх ідэяў.

Лунёва: У МУС ідзе «зачыстка»

01.02.2012
Лунёва: У МУС ідзе «зачыстка» Алег Пякарскі, Яўген Полудзень, Леанід Фармагей -- высокія чыноўнікі з Міністэрства ўнутраных справаў адзін за другім пакідаюць свае пасады. Камусьці ўдалося сысці добраахвотна, а хтосьці нават трапіў пад крымінальны пераслед. «Пачалася нейкая зачыстка. І калі раней мы казалі, што арышт Полудня і звальненне іншых сілавікоў могуць сведчыць пра тое, што пачаліся рухі ў гэтым кірунку, то цяпер мы можам сказаць пра гэта дакладна», -- упэўненая журналістка і аналітык Любоў Лунёва.

Спартовы агляд

31.01.2012
Спартовы агляд belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]