У Расеі субота прайшла ў палітычных спаборніцтвах. У Маскве за масавасць сёння змагаліся два мітынгі: "За Пуціна" і супраць ягонага вяртання на пасаду прэзідэнта краіны. Агулам яны сабралі каля двухсот тысячаў чалавек. Аднак афіцыйныя і неафіцыйныя лічбы істотна розняцца. Працяг тэмы -- у рэпартажы нашых карэспандэнтаў.
Заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі. Шмат гадоў працаваў галоўным рэжысэрам Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа, быў ініцыятарам арганізацыі дзяржаўнага тэатру «Лялька» ў Віцебску. Ад 1991 году ў Менску. Ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, стварыў тэатар-лябараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якой быў восем гадоў да самага яе закрыцьця ўладамі.
З 1989 г. — удзельнік моладзевай суполкі «Талака» (пад кіраўніцтвам Сяржука Вітушкі), акадэмічнага студэнцкага хору БДУ і фальклёрнага ансамбля «Рунь» Тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Працуе пэдагогам пазашкольнай установы ў Менску. Цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам. Ладзіць экскурсіі па Беларусі для сяброў і людзей, неабыякавых да гісторыі краю.
Міхаіл Тумеля — госьць на «Свабодзе». Міхаіл Тумеля— рэжысэр, аддаў беларускай анімацыі большую палову жыцьця. У працах дасьціпна асучасьнівае беларускую гісторыю і фальклёр. Выкарыстоўвае ўнікальную беларускую тэхніку выцінанкі. Быў сувядучым праграмы «Мультыклюб» на беларускім тэлебачаньні. За апошнія гады зрабіў фільмы «Аповесьць мінулых гадоў» (2007), «Выцінанка-выразанка» (2010), «Беларускія прымаўкі» (2008, 2011).