Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Славакія - нобеля Бяляцкаму

09.02.2012
Славакія - нобеля Бяляцкаму У лісце прэмера Славаччыны, які быў надрукаваны ва ўплывовай газеце "Wall Street Journal", гаворыцца, што старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" выявіў сумленнасць і адвагу, застаўшыся на радзіме, хоць і ведаў пра хуткі арышт і абвінавачанні, якія неўзабаве высунулі супраць праваабаронцы ўлады Беларусі. Раней у Нобелеўскі камітэт з прапановаю вылучыць Бяляцкага на прэмію міру звярнуліся дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны. Першыя з такою ініцыятываю выступілі чальцы польскага Сейму, а таксама літоўскія парламентары, якіх падтрымала Міністэрства замежных справаў у Вільні.

Беларуска-еўрапейскае пацяпленне?

09.02.2012
Беларуска-еўрапейскае пацяпленне? ПРАДСТАЎНІЦТВА ЕЗ У БЕЛАРУСІ: "Ёсць план дзеянняў для правядзення рэформаў. Ёсць патэнцыял эканамічнай інтэграцыі, інвестыцыяў і падтрымання эканамічнага развіцця краіны, магчымасць узмацніць супрацу з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі ды развіцця, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, існуе магчымасць макраэканамічнай дапамогі з боку Еўразвязу". Аднак дзеля ажыццяўлення плану еўрапейскага падтрымання Менску трэба выканаць шэраг умоваў. У першую чаргу -- вызваліць палітвязняў. І менавіта такая абяцанні наконт аднаго з іх, імаверна, прагучалі напярэдадні, падчас сустрэчы Віганда з міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым.

Напад спэцназу на «Ліцьвінскі клюб»

09.02.2012
Напад спэцназу на «Ліцьвінскі клюб» Увечары 8 лютага ў прыватным доме сямі Бокунаў у 3-м Загарадным завулку ў Менску адбывалася рэгулярнае паседжаньне «Ліцьвінскага клюбу» — нефармальнага абяднаньня вернікаў і аматараў гісторыі. Пасьля 8-й гадзіны вечара ў дом уварваліся міліцыянты ў масках нібыта паводле сыгналу пра тое, што ў доме вырабляюць наркотыкі. Болей за 30 чалавек былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС і позна ўвечары адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Вечером 8 февраля в частном доме семьи Бокунов на 3-м Загородном переулке в Минске проходила регулярное заседание «литвинского клуба» — неформального объединения верующих и любителей истории.

Напад на «Ліцвінскі клуб»: сведчанні відавочцаў

09.02.2012
Напад на «Ліцвінскі клуб»: сведчанні відавочцаў Вечарам 8 лютага «Ліцвінскі клуб» праводзіў штотыднёвы сход інтэлектуальна-рэлігійнага характару ў доме, размешчаным у Загарадным завулку ў Менску. Памяшканне належыць пратэстанцкай царкве «Ян Прадвеснік». Нечакана ў дом праз акно ўварваліся спецназаўцы ў масках.

У Латвію без візы. Інтэрв'ю з амбасадарам

09.02.2012
У Латвію без візы. Інтэрв'ю з амбасадарам З 20 лютага консульства Латвіі ў Віцебску распачне прыём заяваў на выдачу дазволаў на наведванне Латвіі ў межах дамовы аб малым памежным руху. Амбасадар Латвіі Міхаіл Папкоў распавёў «Белсату» ў эксклюзіўным інтэрвю, хто можа атрымаць такі дазвол.

«Прэс-фота Беларусі—2011»: найлепшы — Сяргей Гудзілін

09.02.2012
«Прэс-фота Беларусі—2011»: найлепшы — Сяргей Гудзілін Гудзілін: «Жаўнеры глядзяць праграму „Панарама" па БТ — гэта абавязковы пункт усіх вайсковых частак Беларусі. І мне падалося, што гэтая карцінка адлюстроўвае стан усяго беларускага грамадзтва. Магчыма, таму і журы выбрала гэты здымак. Як найлепшы».

Спартовы агляд

08.02.2012
Спартовы агляд belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]