Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Выбарчыя баталіі

23.02.2012
Выбарчыя баталіі У Маскве Дзень абаронцаў Айчыны больш нагадваў народнае гулянне ці забаву, дзе лагер прыхільнікаў кожнага з кандыдатаў меў сваіх ворагаў ды кожны на свой манер бараніўся ад іх. Балазе, і ўлады пастараліся, каб перадвыбарчыя гулянні былі як мага больш масавыя, ды абвесцілі сённяшні дзень выходным. Заспяваць частушку, проста добра павесяліцца ў цэнтры сталіцы... Галоўнае -- зрабіць гэта "За Пуціна". Арганізатары праўладнага шэсця дзеля дэманстрацыі сілы сцягнулі ў Маскву і "войскі" з рэгіёнаў.

Базавая велічыня +

23.02.2012
Базавая велічыня + Замест базавай велічыні, якая цяпер вызначае кошт арэнды дзяржаўнай уласнасці, хутка можа зявіцца базавая арэндная велічыня. Адпаведны праект паступіў у Савет Міністраў. Прадстаўнікі бізнес-супольнасці радуюцца хоць і невялікай, але перамозе, бо ўлады пачулі прапанову прадпрымальнікаў. Аднак эканамісты адзначаюць палавінчатасць рашэння і прагназуюць далейшы рост арэнды для бізнесоўцаў.

Заробак памяншаецца

23.02.2012
Заробак памяншаецца Прадстаўнікі ўладаў ледзь не штодня як заклён прамаўляюць пра свой намер вярнуць заробак 500 долараў. Тым часам афіцыйная статыстыка дэманструе адваротную тэндэнцыю. На 1,8 % паменшыўся рэальны заробак у студзені ў параўнанні са снежнем -- паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Такім чынам, сярэднемесячны заробак працаўнікоў у студзені склаў 2 млн 880,6 тыс. руб. У валютным эквіваленце гэта каля 350 долараў. Ян Бабіцкі, "Абектыў"

Перад Днём Волі

23.02.2012
Перад Днём Волі Вызваліць усіх палітвязняў да 25 сакавіка, калі будзе адзначацца адно з самых значных святаў у нашай гісторыі, -- абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. З такім патрабаваннем звярнуўся да ўладаў Камітэт адзначэння гадавіны БНР. Паводле ўдзельнікаў адмысловай прэс-канферэнцыі, ідэі БНР як ніколі робяцца актуальныя для Беларусі, якой пагражае страта суверэнітэту.

Вінаватыя знойдуцца

23.02.2012
Вінаватыя знойдуцца Абарона радзімы -- гэта не толькі справа вайскоўцаў, але ўсіх і кожнага: навукоўцы, бізнесоўца, працоўнага і праграміста, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас свайго віншавання з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Акрэсліў прэзідэнт і ворага нашай дзяржавы -- Захад. Вось толькі не ўсе грамадзяне Беларусі згодныя з прэзідэнтам. Каго можна назваць ворагам Беларусі, ды ад каго трэба бараніць нашую радзіму?

Апытанне: беларусам трэба бараніцца ад сябе саміх

23.02.2012
Апытанне: беларусам трэба бараніцца ад сябе саміх Ад каго, як і хто павінен абараняць Айчыну? З такім пытаннем журналісты звярнуліся да жыхароў Менску.

Вус пра донарства

23.02.2012
Вус пра донарства Мы не зарабляем грошы дзеля грошай, мы пазіцыянуем сябе як цывілізаванае грамадства з развітымі тэхналогіямі і высакакласнымі спецыялістамі. Мы паказваем свету, наколькі мы прасунуліся ў развіцці». Анатоль Вус кажа, што на Захадзе донары больш актыўныя, чымся ў Беларусі. «Для іх гэта норма -- дапамагаць людзям. Сённяшнія тэхналогіі дазваляюць браць у донараў толькі кроў. Па сутнасці, гэта звычайная працэдура здачы крыві -- ніякага агульнага наркозу, ніякіх абязбольваючых і ніякіх наступстваў пасля гэтага не бывае», -- адзначае адмысловец.

Дзень Радасці

23.02.2012
Дзень Радасці У менскай «Арт-сядзібе» ў межах праекту «Дзень радасці» адбыўся дабрачынны канцэрт, падчас якога прайшоў аўкцыён дзіцячых малюнкаў. Сабраныя сродкі дазволяць арганізаваць паездку ў сталічны цырк для выхаванцаў Асіповіцкай спецшколы-інтэрнату ды Івянецкага дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Кто, как и от кого должен защищать Отечество?

23.02.2012
Кто, как и от кого должен защищать Отечество? 23 февраля рубрика «Вопрос недели» представляет праздничный опрос, посвященный Дню защитников Отечества. От кого и как нужно защищать Отечество и кто должен это делать?

Кто, как и от кого должен защищать Отечество?

23.02.2012
Кто, как и от кого должен защищать Отечество? 23 февраля рубрика «Вопрос недели» представляет праздничный опрос, посвященный Дню защитников Отечества. От кого и как нужно защищать Отечество и кто должен это делать?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]