Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Архімандрыт», трэйлер

26.02.2012
«Архімандрыт», трэйлер Праваслаўны скіт, без электрычнасці, водаправоду, без сувязі з вонкавым светам. Жыве ў ёй у адзіноце і малітвах архімандрыт Гаўрыіл -- праваслаўны манах з Падляшша ў Польшчы. Неардынарная асоба манаха-пустэльніка Гаўрыіла прыцягвае паломнікаў, з кожным ён імкнецца знайсці агульную мову, дае карысныя духоўныя парады, лечыць зёлкамі, мёдам са сваёй пасекі, зараджае аптымізмам і пазітыўнай энергіяй. А калі трэба, айцец не цураецца працы разам з усімі на будоўлі скіту. Найбольшы клопат для архімандрыта -- тое, што ён пакуль не можа знайсці сабе пераемніка.

Агляд падзеяў замежжа

25.02.2012
Агляд падзеяў замежжа ПРАТЭСТ У ПАЎНОЧНАЙ СТАЛІЦЫ Незадаволенасць цяперашнімі ўладамі дэманструюць жыхары нашай паўднёвай суседкі, Украіны, ды партнёры з Мытнага саюзу -- расейцы і казахі. Сёння прайшлі масавыя антыўрадавыя міты belsat.eu

Спартовы агляд

25.02.2012
Спартовы агляд ПРЫЕМНЫ СЮРПРЫЗ Дзмітрый Шэршан стаў срэбным прызёрам этапу Кубка свету па барацьбе дзюдо, што праходзіць у чэшскай сталіцы -- Празе. У вырашальным двубоі беларускі лёгкавагавік, які выступае ў катэгорыі да 66 кілаграмаў, саступіў грузінскаму барцу Лашу Шаўдатуашвілі іпонам. Гэтымі днямі падобны этап праходзіць і ў дзяўчат, які спаборнічаюць ў Варшаве. Але нашыя сёння тут засталіся без узнагародаў. Абодва турніры завершацца ў нядзелю. belsat.eu

Вярнуць Бакіева

25.02.2012
Вярнуць Бакіева Кыргызстан не кідае надзеі прыцягнуць экс-прэзідэнта да суда. Афіцыйны Бішкек надалей просіць Менск выдаць Курманбека Бакіева і ягонага брата, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў у Кыргызстане два гады таму. belsat.eu

Масленіца вясну вядзе

25.02.2012
Масленіца вясну вядзе Завяршаецца самае вясёлае ды сытнае народнае свята -- масленічны тыдзень. Спальванне пудзіла зімы, кірмашы, спевы ды танцы і, вядома, смачныя бліны! Лічыцца, што поспех будзе спрыяць тым, хто ад душы павесяліўся гэтымі днямі. У Гомлі ж сёння праводзілі Масленіцу катаннем на снегаходах і сабаках ды рознымі традыцыйнымі спаборніцтвамі. Вольга Кляўчэня, "Абектыў" belsat.eu

Адбітая перамога

25.02.2012
Адбітая перамога Фальсіфікацыя вынікаў галасавання на конкурсе "Еўрафэст" выклікала гучны рэзананс у грамадстве. Цяпер, калі справядлівасць адноўленая, вінаватыя вызначаныя ды пакараныя, паўстае пытанне: ці гэты скандал чарговы раз папсуе імідж Беларусі ў вачах замежнікаў або дасць большыя шанцы на перамогу? belsat.eu

Інфляцыя + 3,3 %

25.02.2012
Інфляцыя + 3,3 % Новыя звесткі ад "Белстату". Інфляцыя працягвае расці ды з пачатку года, паводле стану на 21 лютага, дасягнула ўжо 3,3 %. belsat.eu

Беларускае пытанне ў Еўразвязе -- пад пытаннем

25.02.2012
Беларускае пытанне ў Еўразвязе -- пад пытаннем Падчас візіту ў Беларусь прадстаўнік Бруселю Гунар Віганд сказаў, што 27 лютага Еўропа пашырыць "чорны спіс" адказных за рэпрэсіі. Але, паводле апошніх звестак, абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі можа выпасці з парадку дня панядзелкавага паседжання Рады міністраў замежных справаў Еўразвязу. belsat.eu

Гумовы Януковіч

25.02.2012
Гумовы Януковіч Арыштам чатырох чалавек скончылася акцыя ў Кіеве з раздаваннем прэзерватываў з выяваю Януковіча. Арганізатары акцыі -- прадстаўнікі групаў "Чорны камітэт" і "Кааліцыя ўдзельнікаў аранжавай рэвалюцыі" -- да прыбыцця міліцыі паспелі раздаць некалькі дзясяткаў пакункаў з "палітычнымі кантрацэптывамі".

Краўчанка пра байкот беларускіх тавараў

25.02.2012
Краўчанка пра байкот беларускіх тавараў "Калі спатрэбяцца сурёзныя салідарныя дзеянні, то да такіх дзеянняў [да байкоту беларускіх тавараў -- belsat.eu] можа заклікаць нашая Канфедэрацыя працы Расеі. Наш заклік будзе пачуты. У звязку з гэтым я рэкамендую дзяржаўным органам, пракуратуры Беларусі адчапіцца ад Ярашука", -- заявіў у інтэрвю "Белсату" прэзідэнт Канфедэрацыі працы Расеі Барыс Краўчанка.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]