Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

У зоне канфлікту

29.02.2012
У зоне канфлікту Помста Лукашэнкі за ўзмацненне санкцыяў можа скончыцца разводам з Еўропай. Але, несумненна, яна зменіць і сітуацыю ў краіне. Апазіцыйныя палітыкі асцерагаюцца эскалацыі ўнутрыпалітычнага канфлікту. У такіх варунках шанцы на дыялог падаюцца мізэрнымі. belsat.eu

Эскалацыя канфлікту

29.02.2012
Эскалацыя канфлікту Цягам некалькіх дзён Беларусь пакінуць амбасадары ўсіх краінаў Еўразвязу. Гэта беспрэцэдэнтны крок у гісторыі адносінаў Беларусі ды Старога Кантыненту. Шэраг дыпламатычных прадстаўніцтваў запэўніваюць, што гэта не паўплывае на іх працу, у прыватнасці, на выдаванне візаў. А вось на сітуацыі ўладаў канфлікт на лініі Менск--Брусель адабецца вельмі моцна. belsat.eu

Расейскі фронт

29.02.2012
Расейскі фронт Ці кіне канфлікт з Еўропаю нас у абдымкі Масквы? Што можа атрымаць афіцыйны Менск ад Крамля ўзамен за пагаршэнне стасункаў з Бруселем? Такім пытаннямі задаюцца аналітыкі на фоне бадай наймацнейшага за апошнія гады канфлікту Лукашэнкі з Абяднанай Еўропаю. belsat.eu

Савіных пра выезд амбасадараў

29.02.2012
Савіных пра выезд амбасадараў «Нервовая рэакцыя Еўразвязу на прапанову Беларусі аб правядзенні раўнду кансультацыяў паслоў штаб-кватэры ЕЗ і Польшчы ў іх сталіцах сведчыць толькі пра адно -- пра выбар Брусэлем шляху эскалацыі напружання. Гэта шлях у тупік. У Бруселі і сталіцах дзяржаваў Еўразвязу не павінны забываць, што ў прымяненні да Беларусі тактыка запалохвання не працуе», -- заявіў Савіных.

Някляеў: Сутнасць канфлікта мае імя -- Лукашэнка.

29.02.2012
Някляеў: Сутнасць канфлікта мае імя -- Лукашэнка. Палітык падкрэслівае, што не варта «нервова рэагаваць» на «чарговы дыпламатычны канфлікт» паміж Менскам і Брусэлем. «Сутнасць канфлікту не ў нейкіх абектыўных прычынах, што склаліся ў стасунках паміж Еўразвязам і Беларуссю, -- гаворыць Уладзімір Някляеў. -- Прычына і сутнасць канфлікту мае імя -- Аляксандр Лукашэнка».

Савіных: Еўразвяз працягвае палітыку націску

29.02.2012
Савіных: Еўразвяз працягвае палітыку націску "Рашэнне Рады ЕЗ гаворыць аб тым, што Еўразвяз працягвае палітыку адкрытага націску, — лічыць Савіных. — Мы неаднаразова на ўсіх узроўнях тлумачылі бесперспектыўнасць такой палітыкі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь".

Спартовы агляд

28.02.2012
Спартовы агляд ЧАКАЕМ АСНОЎНАГА РАЎНДУ Беларускія спартоўцы паспяхова пераадолелі кваліфікацыйны барер у першы дзень юніёрскага чэмпіянату свету па фігурным катанні, што прымае сталічная "Менск-арэна". У мужчынскім адзіночным катанні Павел Ігнаценка заняў 9-ы радок і ўвайшоў у лік 14 фігурыстаў, якія прайшлі ў асноўную стадыю. Таксама ў асноўным раўндзе выступяць: наш танцавальны дуэт Вікторыя Кавалёва / Юрый Бяляеў, а ў спаборніцтвах спартовых параў мы пабачым тандэм Марыя Палякова / Міхаіл Фомічаў. belsat.

Сібірскі адказ кунг-фу пандзе

28.02.2012
Сібірскі адказ кунг-фу пандзе Фан-клуб мульфільму "Кунг-фу Панда" пашыраецца. А ў знакамітага мядзведзіка зявіўся паслядоўнік! 7-гадовы белакіпцюрны Памір з Краснаярскага жывёльніка навучыўся баявым мастацтвам. Ролік з ягоным шоу на "Ю-Тюбе" за 3 дні паглядзелі болей як 200 тысячаў чалавек. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

28.02.2012
Агляд падзеяў замежжа АСТРАХАНЬ У ЖАЛОБЕ Да 10 чалавек вырасла колькасць ахвяраў выбуху ў жылым доме ў Астрахані. Яшчэ чацвёра лічацца зніклымі без вестак. Заўтра ў Астраханскай вобласці абвешчаны дзень жалобы. belsat.eu

Няскораны «каменны» дух

28.02.2012
Няскораны «каменны» дух Працягваюцца звальненні актывістаў незалежнага прафсаюзу ў Мікашэвічах. Хваля рэпрэсіяў бе па іхных родных. А сёння мясцовы ваенкамат распачаў прызыў "бунтароў" на вайсковыя зборы. Мясцовы "Граніт" стаўся сапраўды цвёрдым арэшкам для ўладаў. belsat.eu

Бабуля патрыёта

28.02.2012
Бабуля патрыёта Бабуля зладзіла для ўнука святкаванне Дня нараджэння. На імпрэзу запрасіла ягоных сяброў, паплечнікаў ды ўсіх ахвотных. Падаецца, звычайная гісторыя, калі б не факт, што свой 22-гі дзень народзінаў Яўген Васьковіч -- журналіст і сябра БХД -- сустракае за кратамі. belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]