ЛІЦЭНЗАВАННЕ ПАД ПЫТАННЕМ? Футбольным клубам бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі» адмовілі ў выдачы ліцэнзіі. Пра гэта стала вядома сёння падчас паседжання ліцэнзійнага камітэту Беларускай федэрацыі футболу. Прычына -- невыкананне фінансавых крытэрыяў. У адпаведнасці з рэгламентам вышэйназваныя каманды маюць права цягам трох дзён падаць апеляцыю ў футбольны арбітраж. На леташнім чэмпіянаце краіны «Белшына» заняла 5-е месца, а «Славія» перамагла на турніры ў першай лізе і атрымала пуцёўку ў элітны дывізіён.
Вырабы народных майстроў, рыба, кілбасы ды іншыя прадукты -- усё гэта можна было купіць на штогадовым кірмашы Казюкі ў суправаджэнні беларускіх і польскіх фальклорных гуртоў. Традыцыйна імпрэза сабрала тысячы наведнікаў, аднак, як гэта часта бывае ў Беларусі, не абышлося і без палітычнага кантэксту. belsat.eu
Без удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў Празе прайшла сустрэча міністраў замежных справаў краінаў «Усходняга партнёрства», дзяржаваў Балтыі ды так званай Вышэградскай чацвёркі, у якую ўваходзяць Чэхія, Вугоршчына, Польшча і Славаччына. Кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава не ўключылі ў склад удзельнікаў сустрэчы. belsat.eu
Уласнаручна звужае прастору для манеўру і сам Аляксандр Лукашэнка. Падчас удзелу ў спартовым свяце «Менская лыжня» прэзідэнт закрануў далёка не святочныя тэмы. Не паскупіўся кіраўнік краіны на пагрозы ў бок Захаду і абразы прадстаўнікоў еўрапейскіх дзяржаваў. Сябе ж беларускі прэзідэнт фактычна прызнаў дыктатарам. Як адрэагаваў на гэта свет, а галоўнае, самі беларусы? belsat.eu
Паводле афіцыйных звестак, перамог Уладзімір Пуцін і ў нашай краіне. Тысячы расейскіх грамадзянаў прыйшлі аддаць свой голас на адмыслова створаныя для гэтага выбарчыя ўчасткі ў найбуйнейшых гарадах Беларусі. Прычым галасаванне адбывалася пры небывалай дагэтуль актыўнасці расейскіх выбарнікаў. belsat.eu