Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Такое жыцьцё: Замест даху — цэляфан

09.03.2012
Такое жыцьцё: Замест даху — цэляфан У Магілёве жыхары дома на вуліцы Чалюскінцаў перажылі зіму зь ненакрытым кавалкам даху. Бляха замененая цэляфанавай плёнкаю і старым шыфэрам. Як сьцьвярджаюць жыхары, будаўнікі кінулі рамантаваць іх дом з восені. З сабою яны зьвезьлі і матэрыялы. Толькі друз застаўся на двары. Аднавіўся рамонт пасьля таго, як людзі пачалі скардзіцца і пагражаць мясцовай уладзе прэзыдэнтам. «За час, пакуль не было даху, некалькі кватэраў заліло вадой», — кажа жыхарка дома Віялета Канстанцінаўна. Побач з домам -- будынак Магілёўскага райвыканкаму, а цераз дарогу -- пляцоўка, якую гарвыканкам прызначыў для мясцовых акцыяў пратэсту.

Пытанне тыдня: плата за паліклінікі

09.03.2012
Пытанне тыдня: плата за паліклінікі Віцэ-прэмер Беларусі Анатоль Тозік выступіў з ініцыятывай увесці сімвалічную плату ў 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі каб зменшчыць чэргі. Як мінчукі ставяцца да гэтай ініцыятывы? З якімі праблемамі сутыкаюцца ў паліклініках?

Party for everybody!

08.03.2012
Party for everybody! Яны сталі вядомыя, спяваючы песні "Бітлз", Барыса Грабеншчыкова і Віктара Цоя на сваёй роднай мове. "Буранаўскія бабулі" з Удмуртыі паедуць як прадстаўніцы Расеі на конкурс песні "Еўрабачанне", што пройдзе ў траўні ў Баку. Спявачкам 70 гадоў, і выконваюць яны песні так, як калісьці іхныя маткі ды бабулі. Кампазіцыю, якая прагучыць на міжнародным конкурсе, можна паслухаць ужо цяпер.

Раскоша Індыі у? падарунак

08.03.2012
Раскоша Індыі у? падарунак Як кажуць, самы прыемны падарунак -- зроблены ўласнымі рукамі. Або проста рукамі. У індыйскі горад майстроў Варанясі прыязджаюць па шоўкавыя вырабы ручной працы з розных куткоў свету. Кожная рэч -- сапраўдны мастацкі шэдэўр, а кошт сягае ад сарака долараў да некалькіх тысячаў. Мусульманскі раён Ляляпур не проста знайсці ў старажытным Варанясі. Аднак кожная індыйская жанчына марыць трапіць сюды: сары і тканіны найвышэйшай якасці вырабляюць тут -- на мануфактуры "Rozi Silk International".

Дабравольскі таксама у? спісе?

08.03.2012
Дабравольскі таксама у? спісе? Выглядае, што так званы спіс невыязных з нашай краіны сапраўды ёсць і дзее. Учора беларускія памежнікі не выпусцілі ў Літву кіраўніка Абяднанай грамадзянскай партыі. Чарговым палітыкам, перад якім таксама такім жа чынам ды на гэтай самай мяжы закрылі шлях у Еўразвяз, стаў чалец Палітрады АГП Аляксандр Дабравольскі.

Свята мужных

08.03.2012
Свята мужных Для некаторых беларускіх жанчын сённяшняе свята не такое радаснае, як для іншых. Найперш таму, што адзначаюць яны яго без самых блізкіх людзей. Маці, жонкі, нявесты, сёстры, дочкі палітвязняў. Яны ў гэты дзень чакаюць віншаванняў ці проста некалькіх словаў з-за кратаў. Аднак, насуперак усім цяжкасцям, яны стараліся не губляць святочнага настрою. Як атрымалася? Атрымаць жывыя кветкі на восьмага сакавіка -- мара хіба кожнай беларускай жанчыны. Аднак некаторыя з іх вымушаныя цешыцца вось такімі падарункамі.

Расплата за свята

08.03.2012
Расплата за свята Аднак, як вядома, за ўсё трэба плаціць. У тым ліку і за дадатковыя святочныя дні. Заўтра не працуем -- аднак, згодна з указам кіраўніка краіны № 119, у нядзелю мусім дадатковы выходны адпрацаваць. Як сустрэлі такую ініцыятыву ўладаў грамадзяне? Перанос працоўнага дня на іншую дату -- справа ў нашай краіне звыклая. Зрэшты, сёлета адпрацоўка паслясвяточнага 9 сакавіка напачатку планавалася на суботу 17 сакавіка. Улады, аднак, перадумалі ды зрабілі працоўнаю гэтую нядзелю. Адказнасць жа пераклалі на працадаўцаў.

8 сакавіка -- свята жанчын

08.03.2012
8 сакавіка -- свята жанчын Водар каляровых кветак, цёплыя ўсмешкі ды падарункі для матак, дачок ды каханых. 8 сакавіка -- дзень, калі жанчына абавязкова мае быць у цэнтры ўвагі. Але чаго жадае ў гэтае свята прыгажэйшая палова чалавецтва? І якія неспадзяванкі падрыхтавалі мужчыны? З такім пытаннем мы выйшлі сёння на вуліцы сталіцы.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]