Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Дыягназ: Бісмарк», трэйлер

13.03.2012
«Дыягназ: Бісмарк», трэйлер Якую цану трэба плаціць, калі ты не такі, як усе? Што «талерантныя» беларусы не ў стане вытрываць? Ці вярнулася рэпрэсіўная псіхіятрыі часоў СССР, і што азначае апынуцца ў псіхіятрычным шпіталі закрытага тыпу? Фільм прысвечаны мастаку-авангардысту Віталю Калгіну, вядомаму пад псеўданімам Бісмарк. 19 кастрычніка 2011 г. на рашэнне суда Віталя з дыягназам шызафрэніі перавялі з псіхіятрычнага шпіталю «Навінкі» ў псіхіятрычны шпіталь закрытага тыпу «Гайцюнішкі». Гэты дыягназ дастаўся яму яшчэ ад савецкай эпохі -- на падставе аналізу творчасці мастака.

«Беларусь -- адзін верш». Віктар Жыбуль. Анонс

13.03.2012
«Беларусь -- адзін верш». Віктар Жыбуль. Анонс Герой сёмай часткі дакументальнага чэшска-беларускага праекту «Беларусь -- адзін верш» -- паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль. Удзельнічаў у шматлікіх літаратурна-музычных праектах, мастацкіх акцыях, перформансах творчага руху «Бум-Бам-Літ». Вершы Віктара Жыбуля перакладзеныя на ангельскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую і чэшскую мовы. «Беларусь -- адзін верш», 14 сакавіка, 20:50.

Пратэст у Афганістане

13.03.2012
Пратэст у Афганістане Каля 2000 чалавек сабраліся ў Джалялябадзе на мітынгу пратэсту. Антыамерыканская маніфестацыя скончылася спальваннем крыжа і пудзіла жаўнера.

Дачнікі супраць кітайцаў / Dacha Owners vs Chinese

13.03.2012
Дачнікі супраць кітайцаў / Dacha Owners vs Chinese Смалявіцкія дачнікі пратэстуюць супраць будаўніцтва кітайскага індустрыянага парка. / Owners of dachas, small summer cottages in the town of Smaliavichy near Minsk protest against the planned construction of Chinese-owned industrial complex near their property.

Дачнікі супраць кітайцаў

13.03.2012
Дачнікі супраць кітайцаў Смалявіцкія дачнікі пратэстуюць супраць будаўніцтва кітайскага індустрыянага парка.

Пратасевіч: У пастарунку абяцалі дадаць „вісякоў"

13.03.2012
Пратасевіч: У пастарунку абяцалі дадаць „вісякоў Падчас учорашняга інцыдэнту з затрыманне шведскіх журналістаў, Раману Пратасевічу, у якога тыя бралі інтэрвю пагражалі „вісякамі" ды абяцалі „выклікаць псіхушку".

Swedish Journalists detained in Minsk

13.03.2012
Swedish Journalists detained in Minsk According to the press service of Belarusian Association of Journalists (BAJ), the Sveriges Television (SVT) team has been detained in Minsk. The crew includes cameraman Sven Bergman, correspondent Olaf Christopherson, producer Isabelle Sommerfeld. Minsk police also detained Uladzimir Chudziantsou, a correspondent for the "Russian news service" in Belarus, and BAJ member Illya Kuzniatsou who assisted the Swedes.

Злотнікаў: Ізноў „сарвацца" ў інфляцыю вельмі лёгка

13.03.2012
Злотнікаў: Ізноў „сарвацца ў інфляцыю вельмі лёгка Камерцыйныя банкі прапаноўваюць беларусам уклады пад 50 % і нават вышэй, што выклікала сурёзны прыток сродкаў ад насельніцтва. Эканаміст Леанід Злотнікаў папярэджвае: у любы момант сітуацыя можа стаць цалкам супрацьлеглай. Адток грошаў з банкаў і масавая скупка валюты могуць прывесці да чарговага крызісу. „У такой сітуацыі, у якой апынулася краіна, вельмі лёгка „сарвацца" ў інфляцыю і тады яна будзе прыкладна такая ж, як і летась" - мяркуе эксперт.

«Брусель» стартаваў з Менску

12.03.2012
«Брусель» стартаваў з Менску Пакуль паміж Менскам і Бруселем працягваюцца дыпламатычныя войны, вясновы еўрапейскі настрой прывезлі ў беларускую сталіцу... украінскія музыкі. Лідар рок-гурта «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук прэзентаваў на сцэне Палацу Рэспублікі свой новы праект «Брусель». Музыка з радасцю адзначыў, што Менск стаўся першым горадам у гастрольным туры «Бруселю».

Піянерская вытрымка

12.03.2012
Піянерская вытрымка Піянерская вытрымка і піянерская старасць у абектыве фотакамераў. Фотапартал «Знята» падсумаваў вынікі конкурсу, на які трапілі здымкі вядомага шмат каму, але шмат кім і забытага. Галоўныя героі фотаздымкаў -- скульптуры піянераў. Знаёмыя песні, піянерскія гальштукі і часы станоўчых герояў. Шмат для каго -- часы настальгіі.

Сялянка - гэта мэнэджэр

12.03.2012
Сялянка - гэта мэнэджэр Наступны матэрыял, думаю, найперш зацікавіць нашых... даярак, якія, паводле ўладаў, зарабляюць нейкія проста шалёныя грошы. 100 гадоў адзначае Прафсаюз фермерак Бельгіі, які абядноўвае каля 10 тыс. жанчын -- дырэктарак сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Сёння іх ужо ніхто не называе сялянкамі. Яны -- эфектыўныя менеджары, якія валодаюць самаю сучаснаю тэхнікаю, жывуць на ўласных вілах і маюць па некалькі аўтамабіляў. Зезды пад дэвізам «Адна за ўсіх, і ўсе за адну» прафсаюз фермерак Бельгіі ладзіць штогод.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]