Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Індустрыйны цэнтр у Смалявіцкім раёне: каментары

11.03.2012
Індустрыйны цэнтр у Смалявіцкім раёне: каментары belsat.eu „Праз 10-20 гадоў тут будзе процьма кітайцаў. Іх будзе вельмі шмат. Яны запалоняць усю нашую зямлю. Нашыя дзеці і ўнукі ўжо будуць дзяліць нашую зямлю, спрадвечна беларускую, з кітайцамі, - падзялілася сваімі апасеннямі з журналістамі жыхарка адной з навакольных вёсак. - Мяне гэта абурае да глыбіні душы, бо не запыталі народ, ці народ пагодзіцца з тым, каб тут будаваліся індустрыяльныя паркі, няважна якой рэспублікі -- кітайскай ці югаслаўскай".

Спартовы агляд

10.03.2012
Спартовы агляд «СРЭБРА» АСТАПЧУК Навіны спорту працягваюць выданне, добры вечар. Першы медаль зявіўся ў беларускай скарбонцы на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, што праходзіць у турэцкім Стамбуле. У штурханні ядра Надзея Астапчук стала ўладальніцаю срэбнай узнагароды. У пятай спробе яна паказала свой найлепшы вынік, 20 метраў 42 сантыметры. Перамога тут дасталАся ейнай асноўнай канкурэнтцы ВЭлеры Э?дамз -- вынік гэтай спартоўкі з Новай Зеландыі 20 метраў 54 сантыметры. belsat.eu

Кацячая выспа

10.03.2012
Кацячая выспа Hа выспе Тасіродзіма, што непадалёк ад узбярэжжа Японіі, жывуць толькі 100 чалавек і значна болей -- катоў. Мясцовыя жыхары іх настолькі любяць, што збудавалі кацячую бажніцу і дамкі для адпачынку і сну... Праз год пасля страшнага землятрусу і цунамі жыхары "Кацячай выспы" ўжо не маюць праблемы з харчаваннем. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

10.03.2012
Агляд падзеяў замежжа КОФІ АНАН У ДАМАСКУ Ці спыніцца, урэшце, гвалт над мірным насельніцтвам у Сірыі, што цягам года толькі ўзмацняўся? Перамовы паміж адмысловым пасланнікам Арганізацыі Абяднаных Нацыяў Кофі Ананам і кіраўніком Сірыі Башарам аль-Асадам праходзяць цяпер у Дамаску. Бакі заяўляюць пра пошук кампраміснага рашэння. belsat.eu

«За сумленныя выбары». Працяг будзе

10.03.2012
«За сумленныя выбары». Працяг будзе Правесці новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ды распачаць палітычныя рэформы. Такія патрабаванні гучалі сёння на шматтысячных акцыях пратэсту ў Расеі. Улады адрэагавалі... затрыманнямі апазіцыянераў. belsat.eu

ЕЗ: Сірыя, Іран, Беларусь

10.03.2012
ЕЗ: Сірыя, Іран, Беларусь Перспектывы і наступствы ўжывання санкцыяў у дачыненні беларускага рэжыму абмяркоўваюць у Капенгагене міністры замежных справаў краінаў Еўрапейскага Звязу. Двухдзённым нефармальным самітам, што праходзіць у гэтак званым фармаце «гімніх», кіруе вярхоўная прадстаўніца вонкавапалітычнага ведамства Еўразвязу Кэтрын Эштан. belsat.eu

Новыя невыязныя

10.03.2012
Новыя невыязныя Тым часам перасекчы дзяржаўную мяжу Беларусі становіцца немагчыма для ўсё большай колькасці апазіцыянераў. Сёння праз памежны пункт «Каменны Лог» у Літву не змаглі выехаць каардынатар кампаніі «За свабодныя выбары» Віктар Карняенка і старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін. belsat.eu

Смалявіцкі рэферэндум?

10.03.2012
Смалявіцкі рэферэндум? Абараніць родную зямлю! Сотні жыхароў смалявіцкага раёну адзіным фронтам выступаюць супраць беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, будаўніцтва якога яны лічаць пагрозаю для ўсёй Беларусі. Раздаванне зямлі без згоды беларускага народу, небяспечная вытворчасць на нашых тэрыторыях ды сотні тысячаў кітайскіх мігрантаў. Што ж вырашылі жыхары на самым буйным за апошні час народным сходзе? belsat.eu

Дачнікі і вяскоўцы супраць кітайскай экспансіі

10.03.2012
Дачнікі і вяскоўцы супраць кітайскай экспансіі Блізу 400 чалавек 10 сакавіка сабралася на сход, каб абмеркаваць пляны змаганьня супраць беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, які плянуюць пабудаваць недал...

Закалоты ў Калумбіі

10.03.2012
Закалоты ў Калумбіі Акцыя пратэсту адбылася ў сталіцы Калумбіі. З мірнай дэманстрацыі студэнцкая акцыя перарасла ў вулічныя хваляванні: удзельнікі маніфестацыі разграмілі адную з аўтобусных станцыяў, патрабуючы зніжэння коштаў на хуткасны транспарт.

Дэмбіньскі: Цэнзура была толькі ў Пекіне і Менску

10.03.2012
Дэмбіньскі: Цэнзура была толькі ў Пекіне і Менску Унікальны праект, які абяднаў Пекін, Токіа, Менск, Кіеў і Маскву. У пяці дакументальных фільмах мы можам пабачыць абліччы пяці гарадоў, вядомыя толькі іхным жыхарам. Такога Менску вам не пакажуць у навінах. Як паўставаў праект? Чым адрозніваюцца сусветы Менску, Пекіну, Токіа, Кіева, Масквы? Пра ўнікальнасць праекту распавядае рэжысёр-дакументаліст Мірослаў Дэмбіньскі
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]