Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Замест цацак -- старыя боты

14.03.2012
Замест цацак -- старыя боты Сёння на дзіравыя боты ўнутраныя войскі не паквапіліся. Каля будынку Белдзяржфілармоніі актывісты кампаніі "Змена" зладзілі "сметнік гісторыі". Паводле арганізатараў, улада раней ці пазней усё адно зменіцца, як бы за яе не чапляліся некаторыя асобы. Каго, як стары дзіравы бот, выкінулі на сметнік гісторыі? Усе знаёмыя твары -- у нашым матэрыяле без каментара.

Для МУС грошай не шкада

14.03.2012
Для МУС грошай не шкада Ручныя электрашокеры, пластыкавыя шчыты з убудаваным электрашокерам, нямецкія пісталеты "SIG Sauer". А замест расейскіх «газеляў» -- нямецкія «фольксвагены» -- такімі новымі мужчынскімі цацкамі пахваліліся журналістам унутраныя войскі МУС. Значную частку ўзбраення набылі каля года таму за мяжой. Але хапае і прыкладаў вынаходлівасці айчынных вытворцаў: вось шчыты з усталяванымі электрашокерамі.

Памяці Міхася Ткачова

14.03.2012
Памяці Міхася Ткачова Для яго Беларусь была краінаю замкаў. Сваё жыццё Міхась Ткачоў прысвяціў раскрыццю таямніцаў нашай гісторыі ды абароне гістарычных помнікаў. Да сямідзесяцігоддзя з дня нараджэння знакамітага беларускага археолага, навукоўца і грамадскага дзеяча ў Горадні, за гістарычную спадчыну якой змагаўся даследнік, прайшла вечарына ўшанавання ягонай памяці. Што б зрабіў Міхась Ткачоў, калі б пабачыў вось апошнюю рэканструкцыю замку ў Лідзе, што неаднойчы ставілі гістарычны абект пад пагрозу знішчэння. Між іншага, яму вядомы беларускі навуковец аддаў шмат сваёй працы.

Тунэль смерці

14.03.2012
Тунэль смерці У Бельгіі абвесцілі нацыянальную жалобу. Учора позна ўвечары ў катастрофе бельгійскага аўтобуса загінулі 28 чалавек, 22 з іх -- дзеці. Яны вярталіся на радзіму з вакацыяў у Альпах. Гэта найбуйнейшая аўтамабільная аварыя ў Швейцарыі за апошнія 30 гадоў. Слёзы на вачах гэтых дзетак, што ідуць сёння ў школу. Яны ўжо ніколі не пабачаць сваіх сяброў-аднакласнікаў. Жудасная аўтамабільная аварыя забрала дваццаць два дзіцячыя жыцці. Загінулі таксама іхныя выхавальнікі ды кіроўцы аўтобуса.

Галадоўка як апошняя захада

14.03.2012
Галадоўка як апошняя захада Галадоўка, як адчайная захада, якую, дарэчы, усё часцей абіраюць, абараняючы свае правы, вязні, можа каштаваць жыцця. Лідзія Каваленка, маці віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, падчас заўтрашняй сустрэчы мае намер угаварыць сына прымаць ежу.

Мяжа на замку

14.03.2012
Мяжа на замку Спачатку праанансаваны, а потым паспешліва зняпраўджаны ўладамі "чорны спіс" грамадзянаў, якім забаронена выязджаць па-за межы краіны, сёння папоўніўся яшчэ двума прозвішчамі. Пра статус невыязнога сёння даведаўся старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак. Некалькімі ж гадзінамі раней з цягніка "Менск--Вільня" без тлумачэнняў знялі шэф-рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя ДынькА. І за апошні тыдзень гэта ўжо шосты падобны выпадак. Трапіць у нашую гістарычную сталіцу, дзе, між іншага, стагоддзе таму выдавалася першая беларуская газета з рысункамі, цяперашні шэф-рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько сёння не здолеў: памежнікі-суайчыннікі знялі яго з цягніка "Менск--Вільня".

Ні паехаць, ні пасаладзіць...

14.03.2012
Ні паехаць, ні пасаладзіць... Цукар -- на пяць адсоткаў, паліва -- на сем. З сённяшняга дня ўсім стала жыць менш салодка, а некаторыя, відаць, і ездзіць будуць меней. Між тым хутчэй не за гарамі чарговыя падвышэнні, бо падаражанне паліва мусіць адбіцца і на астатніх коштах. Уласнае аўта ў Беларусі -- яшчэ пакуль не раскоша, але ўжо крыху больш як толькі сродак перасоўвання.

G?od?wka Siarheja Kawalenki

14.03.2012
G?od?wka Siarheja Kawalenki Bia?oruski opozycjonista Siarhej Kawalaneka g?oduje juz od wielu dni. Protestuje przeciwko niespawie3dliewmu jego zdaniem wyrokwoi 2 lat wi?zienia. Schud? juz ponad 30 kg. Grozi mu smier?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]