Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Якім мае быць універсітэт?

07.03.2012
Якім мае быць універсітэт? Фабрыка дыпломаў, а не інтэлектуальны асяродак. Універсітэт у нашай краіне перастаў быць сапраўднаю alma mater. Гэтак мяркуюць аўтары кнігі "Універсітэт: дыскусія пра падмуркі". Ці сапраўды ў вышэйшых навучальных установах няма месца для свабоды думкі? І калі вучэнне -- святло, то ці ёсць хоць бы прамень надзеі? У Беларусі няма Універсітэту. Гэтак гучыць сумная выснова аўтараў кнігі ды стваральнікаў беларускай філасофскай прасторы.

Хто у? Менску гаспадар?

07.03.2012
Хто у? Менску гаспадар? Архітэктура -- твар гораду. Што ж кажа нам сучасны выгляд Менску? Кампанія "Гавары праўду!" распачала праект "Будкантроль" -- актывісты хочуць зарганізаваць грамадскі кантроль над будаўнічымі працамі ў сталіцы. Ці ёсць шанец абяднаць стыхійныя рухі супраціву грамадзянаў супраць свавольства чыноўнікаў? Гатэлі, дарогі, гандлёвыя цэнтры... Больш будуеш -- вышэйшы прыбытак, такое вядомае правіла манапаліста. Аднак, што калі апроч гэтага -- іншых правілаў няма?

Каваленка працягвае галадоу?ку

07.03.2012
Каваленка працягвае галадоу?ку Сяргею Каваленку прапанавалі спыніць галадоўку пад медычным наглядам. Сёння палітзняволенага агледзелі цывільныя дактары менскай 9-й клінікі. Цяпер Сяргей важыць толькі 55 кілаграмаў, але спыніць галадаванне адмовіўся, і яго вярнулі ў следчы ізалятар. Родным пра стан галадоўніка нічога не паведамілі. Сёння ж яго наведаў адвакат, але святара, што спадзяваўся адгаварыць асуджанага ад галадоўкі, адміністрацыя ізалятару не пусціла.

Тры гады без Яны Паляковаи?

07.03.2012
Тры гады без Яны Паляковаи? Тры гады -- і ніякіх вынікаў следства. Паводле родных і паплечнікаў салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай, цягам усяго гэтага часу пракуратура так і не правяла грунтоўнага расследавання ейнага самагубства. Сёння, у гадавіну яе смерці, блізкія і сябры, якія і цяпер не перастаюць шукаць праўды, ушанавалі памяць трагічна загінулай.

З пасады на пасадку

07.03.2012
З пасады на пасадку Быць бізнесоўцам ці кіраўніком буйнога прадпрыемства ў нашай краіне сапраўды стала небяспечна. Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра затрыманне дырэктара заводу "Агат" Віктара Прыёмка і аднаго з ягоных намеснікаў. Электрамеханічны завод "Агат" вырабляе вайсковае абсталяванне і падпарадкоўваецца дзяржаўнаму Вайскова-прамысловаму камітэту. Затрыманні адбыліся яшчэ 22 лютага ў Менску, але афіцыйная інфармацыя пра іх зявілася толькі сёння. Іншых падрабязнасцяў Камітэт пакуль не раскрывае.

Ад пазыкі да пазыкі

07.03.2012
Ад пазыкі да пазыкі І калі большасць беларусаў жыве ад заробку да заробку, то краіна, падобна, жыве ад пазыкі да пазыкі. Толькі летась вонкавая пазыка Беларусі павялічылася на 20 %. Калі ж раскласці дзяржаўны доўг на ўсіх беларусаў, то кожны з нас вінаваты 3595 долараў. І гэта не мяжа, бо згодна з нават самымі аптымістычнымі прагнозамі, дзяржаўны доўг працягне расці. Больш за 34 млрд долараў вінная нашая краіна замежным крэдыторам, падлічылі ў Нацыянальным банку. У тройку галоўных фінансістаў Беларусі ўваходзяць Расея, Міжнародны валютны фонд і Кітай.

Не вельмі і хацелася!

07.03.2012
Не вельмі і хацелася! Беларусь можа абысціся без крэдыту Міжнароднага валютнага фонду. Такую заяву зрабіла старшыня Нацбанку Надзея Ермакова. Хоць акурат гэтыя грошы -- 3,5 млрд долараў -- нашая краіна разлічвала выкарыстаць дзеля пагашэння адсоткаў папярэдняга крэдыту МВФ, атрыманага два гады таму. Цяпер надзея застаецца на дапамогу Сусветнага банку і Еўрапейскага банку рэканструкцыі ды развіцця.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]