Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Яны снілі сны»

04.04.2012
«Яны снілі сны» У Варшаве нараджаецца вельмі цікавы тэатральны праект. Наталля Каляда і Мікалай Халезін узяліся за, бадай, самы амбітны спектакль у гісторыі "Свабоднага тэатру". За назваю "Яны снілі сны" хаваюцца гісторыі беларускіх жанчын, блізкія якіх застаюцца палітычнымі закладнікамі. belsat.eu

Узнагарода салідарнасці

04.04.2012
Узнагарода салідарнасці Сёння 455-ы дзень народзінаў Льва Сапегі. І менавіта сёння ў Варшаве ўручалі прэмію ў гонар канцлера Вялікага княства Літоўскага. Хто стаў лаўрэатам прэстыжнай навуковай узнагароды, і чаму сёлетняя прэмія выключная? belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

04.04.2012
Агляд падзеяў замежжа «ЛІПАВАЯ» МІРАВАЯ? Башар аль-Асад распачаў вывад войскаў. Аднак урадавыя жаўнеры пакідаюць адносна спакойныя сірыйскія гарады, захоўваючы сваю прысутнасць у зонах асаблівага напружання. Да таго ж і адыходзячы, урадавыя войскі працягваюць збройныя дзеянні. Ці ў такой сітуацыі можна казаць пра пачатак мірнага ўрэгулявання канфлікту? belsat.eu

Непераможны савок

04.04.2012
Непераможны савок Закінуты "даўгабуд" у спальным раёне -- зява даволі звыклая. Але што рабіць, калі закансерваваны абект пачынае перашкаджаць нармальнаму жыццю, а адказных няма? Ад такога суседа пакутуюць жыхары берасцейскага раёну Вулька, дзе будаўнічая пляцоўка месціцца наўпрост на дарозе, якою карыстаюцца штодня. Між тым архітэктурная праблема мае не толькі тэхнічны, але і палітычны бок. belsat.eu

Стахаевіч супраць «Граніту»

04.04.2012
Стахаевіч супраць «Граніту» Гучная справа непакорнага прафсаюзу на мікашэвіцкім "Граніце" працягваецца. Сёння сваё права на працу даказваў у судзе звольнены з прадпрыемства Алег Стахаевіч . Ад адміністрацыі лідар незалежнага прафсаюзнага руху патрабуе аднаўлення на працы ды аплаты вымушаных адпачынкаў. Калі папярэднія ініцыятывы прафсаюзнікаў душыліся рэпрэсіямі, то ці можа іхны лідар разлічваць на правасуддзе? belsat.eu

Транспарт даражэе

04.04.2012
Транспарт даражэе 1500 замест 1300. Ад заўтрашняга дня кошт талончыка на карыстанне грамадскім транспартам у Менску вырасце на 200 рублёў. Жыхарам сталіцы давядзецца болей плаціць і за праязны. Месячны квіток на ўсе віды транспарту будзе каштаваць 111 тысячаў. Падаражанне праезду ў грамадскім транспарце чакаецца гэтымі днямі і ў Магілёве. belsat.eu

Усе на Сход!

04.04.2012
Усе на Сход! Усебеларускія зезды ўжо былі ў нашай гісторыі. Калі ў двухтысячным годзе дэлегаты апошняга прынялі сімвалічны Акт незалежнасці Беларусі, то цяпер час яе ратаваць. З такім заклікам да грамадзянаў краіны звярнуліся выбітныя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Яны -- сумленне нацыі, а таму іхнае ўмяшанне ў палітыку азначае, што справы ў нас сапраўдны вельмі дрэнныя. belsat.eu

Грэцыя: пенсіянер застрэліўся перад парламентам

04.04.2012
Грэцыя: пенсіянер застрэліўся перад парламентам У цэнтры Афінаў насупраць будынку грэцкага парламенту 77-гадовы мужчына стрэліў сабе ў галаву з пісталета. Улады спрабуюць знайсці сямю самазабойцы, ён не меў пры сабе дакументаў.

Чавусаў: Паўнавартасны байкот не магчымы

04.04.2012
Чавусаў: Паўнавартасны байкот не магчымы Палітолаг таксама заклікае не перабольшваць значнасці будучых парламенцкіх выбараў. На думку Чавусава, сёлетняя кампанія не станецца пераломным момантам у жыцці краіны. «Цяпер, на жаль, выбары -- гэта рытуальная дзеянне, як для ўлады, так і шмат у якім сэнсе для апазіцыі: шмат для якіх партыяў гэта цяжар, які даводзіцца несці як легальнай палітычнай структуры», -- мяркуе эксперт.

Мальчык пра Сяргея Каваленку

04.04.2012
Мальчык пра Сяргея Каваленку Лекар Сяргей Мальчык упэўнены, што ва ўмовах турэмнага шпіталю немагчыма бяспечна вывесці чалавека з працяглай галадоўкі, тым больш з дапамогаю прымусовага кармлення. «Сам працэс прымусовага кармлення -- гэта звычайны зонд, які ўстаўляецца праз рот у страўнік, і з дапамогаю шпрыца ці праз лейку туды напампоўваюць вадкую сумесь. Хутчэй за ўсё гэтак усё і адбываецца», -- гаворыць Сяргей Мальчык.

Беларускі Little Jack

03.04.2012
Беларускі Little Jack «Украіна мае талент». Беларускі... Жодзінец Яўген Літвінковіч сваім арыгінальным вакалам скарыў сэрцы і журы, і гледачоў талент-шоу ў суседняй краіне. А заспяваная ім песня "Sweet People" прагучала, на меркаванне шмат каго, значна цікавей за ўкраінскі арыгінал. Чаму беларускім талентам стоячы пляскаюць на замежных сцэнах і не заўважаюць дома? Таленавітага беларуса гледачам украінскага шоу прэзентавалі як чалавека, які безвынікова спрабаваў прабіцца на роднай сцэне. Пасля расчаравання айчынным шоу-бізнесам герой нават адчыніў уласную кавярню "У Жэкі" і амаль зажыў як усе.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]