Чалавек сусвету -- Барыс Кіт -- адзначае народзіны 102-гі раз. Беларускі асветнік, што вымушаны быў пакінуць радзіму, каб пазбегнуць савецкіх лагераў. Амерыканскі навуковец, які вынайшаў паліва для касмічных ракетаў, ды абездзіў з лекцыямі большасць краінаў свету. Жыў у ЗША, але пераехаў у нямецкі Франкфурт, каб, як сам казаў, быць бліжэй да айчыны, і які толькі аднойчы наведаў незалежную Беларусь -- амаль дваццаць гадоў таму. Галоўным для чалавека Барыс Кіт называе свабоду.
Незаконна затрыманых ды асуджаных у Беларусі ў сотні разоў больш, чымся названыя Следчым камітэтам паўтысячы чалавек на год -- мяркуе былы памылкова зняволены, а цяпер -- змагар за правы вязняў Андрэй Бандарэнка. Праваабаронца параўноўвае сучасную працу следчых з яшчэ не забытаю савецкаю, калі людзей кідаюць за краты, каб выканаць планавыя паказнікі. Супрацьстаяць злу мусяць добра падрыхтаваныя кадры. У Акадэміі Міністэрства ўнутраных справаў кажуць, што дзеля гэтага робяць усё неабходнае.
Канфлікт паміж прадпрымальнікамі і адміністрацыяй гандлёвага цэнтру "Экспабел" мае ўсе шанцы вырашыцца цывілізаваным чынам. Гаспадарчы суд забяспечыў захаванне за бізнесоўцамі гандлёвых месцаў на час разгляду і абскарджання іхных заяваў. Тым, хто рызыкнуў, пакуль рана піць шампанскае. Аднак яны аказаліся ў больш выйгрышнай сітуацыі, чым тыя, хто пабаяўся працягваць змаганне.
Паветраная вайна паміж Беларуссю і Расеяй працягваецца. Гэтым разам авіяўдар нанесла Масква, забараніўшы беларускаму перавозчыку здзяйсняць палёты ў расейскія рэгіёны. "Белавія" пагражае зваротам у суд. Ці атрымаем мы на тле ўсё вышэйшых агароджаў на заходніх межах -- яшчэ і замкнёнае неба на ўсходзе? Мірнае неба над галавою -- у беларусаў ды расейцаў -- зацягнулася хмарамі чарговага авіяскандалу.
Спыніць дзейнасць апазіцыйных партыяў і арганізацыяў! З такою прапановаю выступіла праўладная арганізацыя "Белая Русь". Гэткае пакаранне мусяць зазнаць тыя апазіцыйныя структуры, лідары якіх будуць надалей заклікаць Захад увесці санкцыі супраць афіцыйнага Менску. Такім чынам, дзяржаўная піар-кампанія супраць прыхільнікаў санкцый набірае абароты. Чаго яшчэ чакаць апанентам рэжыму? Беларусь. Краіна жорсткіх рэпрэсіяў, палітвязняў і... адсутных апазіцыйных партыяў -- прынамсі такіх, што існуюць легальна.
В еженедельной рубрике "Вопрос недели" поэт и кандидат в президенты на выборах 2010 года Владимир Некляев поговорил с минчанами о своей инициативе созвать первый всебелорусский съезд за независимость. Политик поинтересовался у прохожих, угрожает ли, по их мнению, суверенитету Беларуси продажа белорусской госсобственности российским бизнесменам и организациям, и спросил, могли бы участники опроса стать делегатами подобного съезда. Ответы минчан и впечатления Некляева об услышанном — в видеоматериале.
06.07.2026
Украинские десантники дронами Fire Point начали уничтожать логистику оккупантов под Покровском