Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Апошняя кропка ў нашай гісторыі

11.04.2012
Апошняя кропка ў нашай гісторыі Добраўпарадкоўванне нашых замкаў. Ёсць чаго баяцца... Поўную версію праграмы можна паглядзець на: belsat.eu або на канале Белсат кожную суботу ў 21.20.

Свядомы Кубік Рубік

11.04.2012
Свядомы Кубік Рубік Як мы адзначалі Дзень Волі ў 80я... Поўную версію праграмы можна паглядзець на: belsat.eu або на канале Белсат кожную суботу ў 21.20.

SKASAVC Ці беларусы чытаюць па-беларуску?

11.04.2012
SKASAVC Ці беларусы чытаюць па-беларуску? "Шаноўныя, давайце не будзем упадаць у скрайнасці!" Поўную версію праграмы можна паглядзець на: belsat.eu або на канале Белсат кожную суботу ў 21.20.

Ці беларусы чытаюць па-беларуску?

11.04.2012
Ці беларусы чытаюць па-беларуску? "Шаноўныя, давайце не будзем упадаць у скрайнасці!" Поўную версію праграмы можна паглядзець на: belsat.eu або на канале Белсат кожную суботу ў 21.20.

Менск: кветкі ля "Кастрычніцкай"

11.04.2012
Менск: кветкі ля Кастрычніцкай У гадавіну тэракту ў менскім метро, каля ўваходу на станцыю «Кастрычніцкая», з раніцы ляжаць кветкі.

Расея: новыя арышты

11.04.2012
Расея: новыя арышты Маскоўская паліцыя арыштавала некалькі чалавек з тых, хто прыйшоў на акцыю пратэсту перад Дзяржаўнаю Думаю. Сёння ў расейскім парламенце Пуцін мае выступіць перад дэпутатамі.

Паўтара года турмы за 400 кіляграмаў лому

11.04.2012
Паўтара года турмы за 400 кіляграмаў лому Суд горада Жодзіна 9 красавіка вынес вырак былому вязьню Плошчы 23-гадоваму Аляксандру Малчанаву. Судзьдзя Іван Грыневіч прызнаў яго вінаватым у крадзяжы мэталалому на тэрыторыі зачыненага цэху заводу цяжкіх штамповак. За лом коштам 737 тысяч рублёў Малчанаў пакараны 1 годам 6 месяцамі зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму, ягоны сябар Арцём Ігнацікаў атрымаў паўтара года зьняволеньня з адтэрміноўкай адбыцьця пакараньня на адзін год. Аляксандар Малчанаў браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Паўтара года турмы за 400 кіляграмаў лому

11.04.2012
Паўтара года турмы за 400 кіляграмаў лому Суд горада Жодзіна 9 красавіка вынес вырак былому вязьню Плошчы 23-гадоваму Аляксандру Малчанаву. Судзьдзя Іван Грыневіч прызнаў яго вінаватым у крадзяжы мэталалому на тэрыторыі зачыненага цэху заводу цяжкіх штамповак. За лом коштам 737 тысяч рублёў Малчанаў пакараны 1 годам 6 месяцамі зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму, ягоны сябар Арцём Ігнацікаў атрымаў паўтара года зьняволеньня з адтэрміноўкай адбыцьця пакараньня на адзін год. Аляксандар Малчанаў браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Паходня: Гэты фільм трэба паказаць усім беларусам

11.04.2012
Паходня: Гэты фільм трэба паказаць усім беларусам Напярэдадні гадавіны тэракту ў менскім метро была прэзентаваная стужка «Белсату» «Страх у краіне спакою». Аўтары фільму аналізуюць факты і ставяць пад сумнеў афіцыйную версію падзеяў на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 г. Гэта стужка пра беларускую следчую сістэму, беларускі суд, пра лёс людзей, якія сталіся ахвярамі сістэмы.

Спартовы агляд

10.04.2012
Спартовы агляд ШВЕДАМ ШМАТ НЕ ДАЗВОЛІЛІ Упершыню ў Беларусь прыехалі хакеісты зборнай Швецыі, каманды, якая двойчы станавілася двухразовай алімпійскаю чэмпіёнкаю ды васьміразоваю чэмпіёнкаю свету. І ўсё таму, што "Трэ крунур", як і іншыя элітныя еўрапейскія зборныя, сёлета вырашылі папрактыкавацца ў "Еўрапейскім хакейным выкліку", гуляючы паралельна і ў больш прэстыжным "Еўрахакейтуры". Шведы лідаруюць у "Чэленджы", меўшы пасля двух тураў дзве перамогі з агульнаю розніцаю закінутых і прапушчаных шайбаў 12:1.

Альтэрнатыўны погляд на тэракт

10.04.2012
Альтэрнатыўны погляд на тэракт Што насамрэч адбылося 11 красавіка 2011 года на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Менску? Чаму пакаралі ды чаму расстралялі гэтак хутка Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва? Адказаць на спрэчныя пытанні спрабуе дакументальны фільм «Стах у краіне спакою». Прэзентацыя стужкі рэжысёркі Кацярыны Бортнік адбылася сёння ў Менску. belsat.eu

Салідарныя венесуэльцы

10.04.2012
Салідарныя венесуэльцы Мы ўжо прызвычаіліся да дэманстрацыі сяброўства паміж афіцыйным Менскам і Каракасам. Гэтым разам нечаканы жэст салідарнасці выказалі венесуэльскія рабочыя. Заяву дзеля падтрымання актывістаў незалежнага прафсаюзу на мікашэвіцкім «Граніце» падпісалі каля двух дзясяткаў прафсаюзных арганізацыяў гэтай краіны. Венесуэльцы таксама заклікалі іншыя нацыянальныя і міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі «працягнуць ціск на аўтарытарны рэжым Беларусі». belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

10.04.2012
Агляд падзеяў замежжа ДАМАСК ЗАЦЯГВАЕ КАНФЛІКТ? 10 красавіка а 6-й раніцы мясцовага часу з боку пазіцыяў сірыйскай арміі мусілі замоўкнуць стрэлы, даючы пачатак мірнаму ўрэгуляванню канфлікту. Паўстанцы, якія змагаюцца супраць урадавых войскаў, маюць яшчэ 48 гадзінаў, каб здаць зброю. Аднак усё паказвае на тое, што план Кофі Анана дзеля спынення крывавага канфлікту, які цягнецца ўжо больш за год, пакуль не рэалізоўваецца. belsat.eu

Нечаканая страта

10.04.2012
Нечаканая страта Не стала Арыны Вячоркі. Грамадская і культурная дзяячка, педагог, ініцыятарка адраджэння рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі памерла на пяцьдзясят першым годзе жыцця. 5 дзён таму ў аэрапорце Вільні ў яе здарыўся інсульт. Развітанне са спадарыняй Арынай адбудзецца ў Менску. belsat.eu

Шлях вызначаны

10.04.2012
Шлях вызначаны "Чарнобыльскі шлях" -- адна са старэйшых і найбольш знакавых вулічных акцыяў. Сёлета 26 красавіка пройдзе пад знакам дваццаць шостых угодак трагедыі на Чарнобыльскай АЭС і пратэстаў супраць паўстання яе астравецкага аналагу. Заяўку на правядзенне сёння падалі ў Менскі гарвыканкам. 26-га красавіка прыпадае на чацвер, але нават у будзённы дзень арганізатары чакаюць болей удзельнікаў, чым сабралася на Дзень волі. belsat.eu


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]