11 траўня з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх абяднанняў адбыўся Міжнародны форум культуры памяці нацысцкага лагеру смерці Трасцянец -- аднаго з месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі ў гады нямецка-савецкай вайны. Сярод асноўных пытанняў абмяркоўваліся культура і традыцыі мемарыялізацыі памятных месцаў Другой сусветнай вайны, праблемы, звязаныя з конкурсамі праектаў мемарыяльнага комплексу "Трасцянец".
Валавы ўнутраны прадукт вырас за чатыры месяцы амаль на 3 адсоткі, павысілася рэнтабельнасць матэрыяльнай вытворчасці, назіраецца рост экспарту тавараў і паслугаў, -- пра гэта заявіў на паседжанні Савету Міністраў кіраўнік ураду Міхаіл Мясніковіч. Ці адчулі беларусы поспехі нашай эканомікі, пра якія гавораць чыноўнікі? Пра гэта журналісты "Белсату" запыталіся мінакоў на вуліцах Менску.
На польскай мяжы -- зноў італьянскі страйк. Працаўнікі мытнай службы адмыслова запавольвалі сваю працу, выконваючы штодзённыя абавязкі надзвычай марудна. Гэтак памежнікі пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы ў краіне. Аднак, як паведамілі "Абектыву" ў беластоцкім мытным упраўленні, страйк не ўтварыў чэргаў на мяжы з Беларуссю.
Сотні тысячаў выратаваных жыццяў. Перасадка органаў -- адно з найвыбітнейшых дасягненняў навукі. Беларусь у развіцці транспланталогіі пераўзышла ўсе краіны СНД і цяпер дасягнула ўзроўню Ізраілю. А таму не дзіўна, што гэтая паслуга айчыннай медыцыны -- адна з самых запатрабаваных... сярод замежнікаў. Улады ж усяляк заахвочваюць яе развіццё, бо гэта істотна папаўняе бюджэт краіны. Вось толькі адкуль у Беларусі так шмат донараў для перасадкі органаў?
Эканамічныя паказнікі растуць, краіна развіваецца. Гэта не казка, а змест пасылу да ўраду прэмера Міхаіла Мясніковіча. Наперадзе -- яшчэ больш светлая будучыня. І шляхі да яе ўжо акрэсленыя. Згодна з воляю прэзідэнта, наменклатурнай прыватызацыі ў краіне не будзе, затое прэмер прапаноўвае... наменклатурнае апякунства.
Літаральна некалькіх тыдняў не хапіла Анатолю Куляшову, каб адзначыць трэцюю гадавіну на міністэрскай пасадзе. За гэтыя гады краіну ўскалыхнулі надзвычайныя здарэнні: так званыя масавыя беспарадкі ля Дому ўраду і небывалая хваля палітычных рэпрэсіяў, тэракт у менскім метро і шэраг гучных карупцыйных скандалаў у самім Міністэрстве ўнутраных справаў. Здавалася, што кожнай з гэтых падзеяў дастаткова, каб згубіць пасаду, аднак міністэрскае крэсла пад Куляшовым канчаткова пахіснулася толькі цяпер.
Генерал-лейтэнант міліцыі Анатоль Куляшоў вызвалены з пасады міністра ўнутраных справаў Беларусі. І сёння ж новым міністрам Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Шуневіча. Толькі чатыры месяцы таму былы працаўнік КДБ прыступіў да выканання абавязкаў першага намесніка міністра МУС, і ўжо цяпер замяніў на пасадзе свайго былога кіраўніка. Уласнымі заслугамі або блізкасцю да першых асобаў краіны абумоўлены такі хуткі карерны рост?