Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«ПраСвет»: Нялёгкі пачатак Пуціна. Рэпартаж

11.05.2012
«ПраСвет»: Нялёгкі пачатак Пуціна. Рэпартаж Расея: Тэракт, інаўгурацыя, пратэсты. Нялёгкі пачатак трэцяга тэрміну Уладзіміра Пуціна Болей у праграме "Белсату" «ПраСвет», 11 траўня, а 20:35:. Францыя: У Элізэйскім палацы -- новы гаспадар. Інаўгурацыя Франсўа Алянда ўжо 15 траўня. Але вялікая палітыка не чакае. Украіна: Еўропа байкатуе чэмпіянат Еўропы па футболе ў Кіеве, Харкаве і Данецку.

«Два на два»: страта незалежнасці.

11.05.2012
«Два на два»: страта незалежнасці. У праграме "Белсату" «Два на два» 12 траўня, а 21:15: Кіраўніцтва Беларусі добраахвотна і паслядоўна адмаўляецца ад уласнай незалежнасці. І гаворка не толькі пра эканоміку, продаж прадпрыемстваў, але і пра перапісванне гісторыі, адмаўленне ўласнай мовы, забыццё нацыянальных герояў. Ці можна лічыць існую сітуацыю геапалітычнаю гульнёю? Ці гэта знішчэнне аўтэнтычнасці беларускага этнасу?

Галіцкая: Рашэнне суда будзем абскарджваць

11.05.2012
Галіцкая: Рашэнне суда будзем абскарджваць «Для нас важна паказаць, што гэта барацьба ідэалогіяў, а не барацьба за паліто», -- гаворыць прадстаўніца «Маладога фронту» Кася Галіцкая. Нагадаем, суд Маскоўскага раёну Менску задаволіў пазоў беларускіх камуністаў (ад праўладнай КПБ) аб кампенсацыі ім матэрыяльных і маральных стратаў за запэцканую вопратку і абражаны гонар. Цяпер маладафронтаўцы мусяць выплаціць камуністам Мікалаю Юшчанку і Мікалаю Валовічу 1166 млн і 731 тыс. руб. адпаведна.

Апытанне: расейскае аўта ці «іншамаркі»?

11.05.2012
Апытанне: расейскае аўта ці «іншамаркі»? Уваходжанне Беларусі ў Мытны звяз прывяло да падаражання «іншамарак» -- высокімі мытамі Расея, а цяпер і нашая краіна, бароніць расейскіх аўтавытворцаў. Ці спакусяць беларусаў ніжэйшыя кошты на расейскія аўты? Журналісты «Белсату» запыталі пра гэта ў жыхароў Менску.

Падарожжа для моцных

10.05.2012
Падарожжа для моцных Са Смаленшчыны да Чорнага мора, на лодцы па Дняпры ды ў адзіночку -- на такую экстрэмальную вандроўку наважыцца не кожны. Але менавіта такі шлях выбраў Юрый Лішаёў -- альпініст-экстрэмал... з першаю групаю інваліднасці. Сярод скалалазаў Юрыя ведаюць пад мянушкаю "Фанцік" -- як сапраўднага фаната пераадольваць цяжкасці. Яму ўсё жыццё казалі: не спрабуй, ты не зможаш, у цябе нічога не выйдзе. А ён не слухаў, бо хацеў зазірнуць за межы ўласных магчымасцяў.

Сезон тазікаў

10.05.2012
Сезон тазікаў А мы вяртаемся ў нашую краіну. Не менш як два тыдні без гарачай вады. Першы этап прафілактычных і рамонтных працаў на трубаправодах распачаўся ў сталіцы. А ўжо на наступным тыдні без гарачай вады застануцца жыхары Віцебску і Магілёва. Чаму людзі ў іншых цывілізаваных краінах не маюць такіх нязручнасцяў, а ў Беларусі без іх не абысціся?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]