90 гадоў святкуе Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Сёння яна прыняла ў свае шэрагі чарговых навабранцаў. З усесаюзнымі папярэднікамі сучасных піянераў лучаць абрады ды традыцыі -- піянерскі горн, барабанны дроб, спартакіяда ды бадзёрыя крычалкі. Толькі чырвоны гальштук на шыі стаў чырвона-зялёным ды і свет навокал моцна змяніўся. Якая будучыня ў піянерыі ды чаму дзяржаве гэтак цяжка развітацца з ідэяй юнага піянерства?
Палітолаг падкрэслівае, што цяпер беларуская апазіцыя мусіць змагацца за свядомасць беларусаў. „Магчыма, на сёння няма апрыёры пераможнай цудадзейнай стртэгіі, - гаворыць Аляксмандр Класкоўскі. - Цудаў не бывае. Мусіць быць зяднанасць, выразнасць думкі, кірунак. А далей хай працуе прынцып „рабі што належыць, і няхай бдзе, што будзе". „Кропля камень точыць" - вось гэта галоўная стратэгія. Меней займацца выкрываннем ворагаў, меней ляпіць адзін аднаму на лоб гэтыя ярлыкі „агент КДБ" - гэта перарасло ў татальную параною, а займацца рэальнай, няўдзячнай, але вельмі патрэбнай працай, якая паступова робіць зрухі ў масавай свядомасці беларусаў".
Аляксандр Класкоўскі скептычна ставіцца да ініцыятывы арганізавання „пераходнага ураду" за мяжою. Палітолаг падкрэслівае, што у цяперашніх умовах цэнтр апазіцыі павінен быць унутры краіны. „Тут ніколі не будзе „лівійскага сцэнару" - гэты рэжым абрынецац толькі тады, калі адбудуцца тэктанічныя зрухі ў самім беларускім грамадстве -- іншага шляху няма. І гэтая праца павінна рабіцца тут, унутры краіны" - падкэсліў Аляксандр Класкоўскі.
Раніцай 18 траўня каля будынку абласнога суда ў Віцебску, дзе адновіцца разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі, затрымалі ягоную жонку Алену Каваленку і стрыечнага брата, а таксама актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алену Семенчукову. "Падехала машына з міліцыянтамі, яны выскачылі з аўтамабіля, пачалі крычаць: "Стаяць, с...кі! Будзем страляць!", што мяне вельмі здзівіла і ўразіла. - распавядае Алена Каваленка. - Нас трымалі больш за сем гадзінаў -- спачатку ў Кастрычніцкім РАУСе, потым завезлі ў нейкі аорны пункт, там з намі размаўлялі два гэбэшнікі.
Тым часам Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на вырак суда Першамайскага раёну Віцебску. „Гэта замова рэжыму, яны зацікаўленыя знішчыць Сяргея, як мага больш сапсаваць яму здароўе" - заявіла Алена Каваленка журналістам „Белсату". Жонка палітвязня паведаміла, што мае намер разам з адвакатамі рыхтаваць наглядную скаргу на рашэнне суду.
18--19 траўня ў Беларусі праходзіць традыцыйная "Ноч музеяў". Разнастайную праграму падрыхтаваў гэтымі днямі для наведнікаў і сталічны музей Якуба Коласа. Адным з самых цікавых аказаўся праект "Выстава на адну гадзіну". Музей упершыню адкрыў для публічнага азнаямлення некалькі ўнікальных прыватных лістоў Коласа да ягонай знаёмай, Аляксандры Кетлер, а таксама вершы-прысвячэнні песняра гэтай жанчыне; дагэтуль лісты ніколі не публікаваліся.
Залаты натоўп на начных вуліцах сталіцы. У бліскучых строях, з усмешкамі ды пад песні "NRM" паўтары сотні чалавек сустракалі ўзыход сонца. Арыгінальную арт-акцыю "Прамень сонца" зладзіў вядомы польскі мастак Павэл Альтгамэр. Перформанс адбыўся насуперак забароне гарвыканкаму. Арганізатары паказалі, што сустракаць сонца -- можна і трэба, і што ніякія законы гэтага не забароняць. Сюжэт без каментара.
А мы вяртаемся ў нашую краіну, дзе паўстае прадпрыемства для вытворчасці беконнай свініны. Свінаферму на 110 000 галоваў будуюць у Валожынскім раёне Менскай вобласці -- зусім блізка да вёсак. Хто ж ініцыятар такога праекту і чаму патэнцыйна небяспечны для экалогіі свінакомплекс паўстае ў адным з самых чыстых рэгіёнаў краіны?