Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Спартовы агляд

23.05.2012
Спартовы агляд АЛІМПІЙСКАЯ КВАЛІФІКАЦЫЯ Беларускія спартоўцы ў акадэмічным веславанні не здолелі папоўніць сваёй скарбонкі пуцёўкамі на алімпіяду ў Лондан. На апошняй кваліфікацыйнай рэгаце ў Швейцарыі ніводны з 4-х нашых экіпажаў у лік алімпійцаў не трапіў. Адзначу, што за бортам галоўнага спартовага форуму 4-годдзя засталіся і прызёры алімпіяды ў Афінах Юлія Бічык і Наталля Гелах. Такім чынам, на гульнях у Лондане ў "акадэмцы" Беларусь рэпрэзентуюць: двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн і мужчынская чацвёрка аднавёславая без стырнавога -- Аляксандр Казубоўскі, Станіслаў Шчэрбачэня, Дзяніс Мігаль і Вадім Лялін.

Пытанне Каліноўскага

23.05.2012
Пытанне Каліноўскага Вечарына ў гонар Кастуся Каліноўскага? На жаль, не ў Беларусі, не ў Горадні. Імпрэзу, якую анансавалі на сённяшні вечар, забаранілі. Хіба што пазайздросціць у гэтай сітуацыі можна літоўцам. Наступны год Сейм Літвы абвесціў Годам паўстання 1863 года. Чаму толькі суседзі ўшаноўваюць нашую супольную гісторыю на дзяржаўным узроўні? belsat.eu

Егіпет абірае будучыню

23.05.2012
Егіпет абірае будучыню 18 месяцаў пераходнага перыяду скончыліся. Хто стане наступнікам Хосні Мубарака? Сёння ў Егіпце распачаўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Гэта першыя вольныя выбары за апошнія 60 гадоў. Аднак першы з двух дзён галасавання прайшоў з "арабскім каларытам" -- падчас перастрэлкі прыхільнікаў дваіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта забілі паліцыянта, што выпадкова трапіў пад кулі. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

23.05.2012
Агляд падзеяў замежжа ЧЫНОЎНІК ТРАПІЎСЯ? Спартовы скандал найвышэйшага ўзроўню ва Украіне. Генеральнага сакратара Нацыянальнага алімпійскага камітэту Уладзіміра Герашчанку адсунулі ад выканання абавязкаў у сувязі з падазрэннямі... у спекуляцыі білетамі. belsat.eu

Замест кратаў -- заклад

23.05.2012
Замест кратаў -- заклад Свабоду можна будзе набыць! Следчы камітэт прапаноўвае ўвесці альтэрнатыўныя пазбаўленню волі віды пакарання. За няцяжкія эканамічныя злачынствы можна будзе адкупіцца грашовым закладам. Ці гэта азначае, што асуджаных бізнесоўцаў у нашай краіне стане сапраўды меней? belsat.eu

Утылізацыйны збор -- пытанне часу

23.05.2012
Утылізацыйны збор -- пытанне часу Замежны аўтамабіль можа стаць яшчэ даражэйшы з прычыны гэтак званага ўтылізацыйнага збору, увядзенне якога ў нашай краіне -- толькі пытанне часу. Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту акрэсліў імавернасць зацверджання новага збору як "вельмі высокую". Утылізацыйны збор мае стаць альтэрнатываю існым мытам на ўвоз. belsat.eu

Бульбяная эканомія

23.05.2012
Бульбяная эканомія Недаяданне -- такі дыягназ паставіў паспалітаму беларусу Нацыянальны статыстычны камітэт. Летась кожны з нас недаатрымаў амаль 20 кг мяса і мясных вырабаў, садавіны -- 65 кг, а малака і малочных вырабаў -- ажно 220 кг. belsat.eu

Брудныя грошы

23.05.2012
Брудныя грошы Адмыванне грошай -- сурёзнае абвінавачанне, якое бе па іміджы і прэстыжы. Менавіта такі закід Міністэрства фінансаў ЗША скіравала ў бок беларускага "Крэдэксбанку". Сёння кіраўніцтва ўстановы выступіла з афіцыйным зняпраўджаннем. За банк уступілася нават МЗС Беларусі. belsat.eu

Вяртанне мяжы?

23.05.2012
Вяртанне мяжы? На беларуска-расейскую мяжу вярнуліся памежнікі. Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Сяргей Барысюк сёння пацвердзіў факт перыядычных праверак дакументаў з боку расейскіх памежнікаў. belsat.eu

"Рэпартэр": міласэрнасць у дзеянні. Анонс

23.05.2012
Рэпартэр: міласэрнасць у дзеянні. Анонс Праграма Белсату "Рэпартэр" 24 траўня, а 21:25. Менская царква "Усіх тужлівых радасць" дае працу тым, хто не можа ўладкавацца. Бодзі-арт, арэаграфія. Мастацтва без палотнаў. Бітва народаў. Рыцарскі турнір, які прайшоў у Варшаве.

"Форум": жытло. Анонс

23.05.2012
Форум: жытло. Анонс Ток-шоу Белсату "Форум" 24 траўня, а 21:50. Паводле найвышэйшых урадоўцаў, Беларусь выйшла ў сусветныя лідары ў тэмпах будаўніцтва жылля. У той жа час сотні тысяч беларусаў жывуць у кепскіх умовах. Для каго будуюцца новыя раёны? Ці першасны рынак жытла падцягвае ўсю эканоміку? Які адсотак сацыяльнага жытла ў Беларусі? Ці працуе рынак жытла паводле камерцыйных правілаў?

Што яшчэ абвесціў Барадач у Вільні?

23.05.2012
Што яшчэ абвесціў Барадач у Вільні? Важныя адказы на хвалюючыя пытанні, якія не ўвайшлі ў праграму. belsat.eu Хто будзе працаваць з Барадачом? Што будзе рабіць ценявы кабінет? Чаму ніколі не будзе абяднання беларускай апазіцыі? І хто ён - апазіцыянер пяцігодкі? Запрашаем! Ток-шоў Два на Два на Белсаце! www.facebook.com
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]