Гран-пры чарговага прафесійнага конкурсу беларускіх фатографаў «Прэс-фота Беларусі» атрымаў фатограф-фрылансер Аляксандр Васюковіч за здымак «Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына». Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла 26 траўня ў менскай галерэі «Ў». Прызы раздаваліся ў намінацыях «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Традыцыі», «Партрэт», «Мастацтва і забавы» і «Прырода».
Курс долара, які ў апошні час упэўнена трымаўся блізу адзнакі 8 тысяч рублёў, з сярэдзіны траўня пачаў расці. Пад канец тыдня курс Нацыянальнага банку дасягаў 8260 рублёў. У чым жа справа і чаго чакаць бліжэйшымі месяцамі -- задаюцца пытаннем аўтары газеты "Комсомольская правда в Белоруссии". belsat.eu
Пэўныя падрабязнасці паведаміў у інтэрвю дырэктар установы Сяргей Клімаў: "15 чэрвеня адбудзецца адкрыццё замку з удзелам прэзідэнта краіны. Мы вельмі рыхтуемся да гэтага, ужо амаль змантаваная экспазіцыя ў 30 залах комплексу. А агульная плошча замку, нагадаю, -- прыкладна 8 тысячаў квадратных метраў. Увесь апошні год працуем без выходных; летам рэжым працы мяняем: канчаем крыху пазней. Прыязджае вельмі шмат наведнікаў, летась іх было 210 тысячаў; цяпер чакаецца больш за 350 тысяч. З замежных турыстаў -- большасць з Расеі".