Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Вынікі Канаў

28.05.2012
Вынікі Канаў Стужка «У тумане» паводле раману Васіля Быкава НЕ АТРЫМАЛА галоўнага прызу Канаў. Аднак фільм Сяргея ЛазнІцы, які на еўрапейскім кінафестывалі нумар адзін прадстаўляў Расею, не застаўся незаўважаным. Яго ўзнагародзілі прызам міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі ФІПРЭССÍ. belsat.eu

Вакацыі на радзіме

28.05.2012
Вакацыі на радзіме Добрая навіна для аматараў водных забаваў. Усяго каля чатырох адсоткаў пробаў вады з айчынных вадаёмаў паказалі сёлета кепскія вынікі. А таму купацца можна ў большасці рэк і азёраў. Аднак ёсць і праблема: стан пляжаў, які пакідае жадаць лепшага. belsat.eu

Турма non-stop

28.05.2012
Турма non-stop Не паспеў выйсці, як ізноўку сеў. Актывіста «Маладога фронту» Рамана Васільева асудзілі на дванаццаць дзён арышту. Нібыта за лаянку. Два дні таму актывіст мусіў вызваліцца пасля аналагічнага арышту за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гадавіну рэферэндуму. Але на яго паспяшаліся скласці новы пратакол. belsat.eu

Рада нацыянальнага адраджэння

28.05.2012
Рада нацыянальнага адраджэння За межамі нашай краіны тым часам працягваецца праца ў стварэнні ценевага ўраду. Аргкамітэт Рады нацыянальнага адраджэння Беларусі, з якога і мае паўстаць альтэрнатыўны кабінет, фактычна сфармаваны. Пра гэта сёння паведаміў ініцыятар структуры, палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Барадач. belsat.eu

Больш як утрох не збірацца

28.05.2012
Больш як утрох не збірацца Улады не перастаюць падкрэсліваць важнасць будаўніцтва АЭС у Беларусі і тое, што атам -- мірны. Аднак зусім не мірным чынам можа скончыцца лекцыя пра яго. Пра гэта сведчаць падзеі ўчорашняга вечара ў Менску. Спецназ на вуліцы затрымаў дваццаць аднаго чалавека ўсяго толькі за сустрэчу з вядомым прафесарам атамнай энергетыкі. belsat.eu

«Вясну» высяляюць

28.05.2012
«Вясну» высяляюць Праваабаронцаў «Вясны» паспрабуюць выселіць з офісу ў Менску. Больш за дзесяць гадоў цэнтр месціўся ў кватэры, зарэгістраванай на старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага. Судовыя выканаўцы сёння зрабілі першую спробу апісаць маёмасць. Такім чынам, цяпер працаўнікі «Вясны» могуць застацца не толькі без асуджанага на чатыры з паловаю гады зняволення кіраўніка, але і без месца для працы. belsat.eu

Уладзімір

28.05.2012
Уладзімір belsat.eu

Кім Чэн Ун у заапарку

27.05.2012
Кім Чэн Ун у заапарку Дзяржаўнае тэлебачанне Паўночнай Карэі паказала сюжэт пра візіт Кім Чэн Уна ў заапарк. «Геній геніяў» (такі тытул мае кіраўнік дзяржавы) акрамя традыцыйнага строгага строю меў фетравы капялюш і шмат усміхаўся.

Масква: паліцыя сарвала акцыю пратэсту секс-меншасцяў

27.05.2012
Масква: паліцыя сарвала акцыю пратэсту секс-меншасцяў Маскоўская паліцыя затрымала ля будынку Маскоўскага гарадскога парламенту некалькі ЛГБТ-актывістаў і праціўнікаў секс-меншасцяў.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]