Менчукі рэагуюць на білборд «Наши народы едины», які зявіўся на праспэкце Незалежнасьці напярэдадні прыезду ў Менск прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, а таксама выказваюць сваю ацэнку беларуска-расейскіх адносінаў. Минчане реагируют на билборд «Наши народы едины», который появился на проспекте Независимости накануне приезда в Минск президента России Владимира Путина, а также выражают свою оценку белорусско-российских отношений. www.svaboda.org
Паводле намесніцы старшыні «Маладога фронту» Насты Палажанкі, улады перасталі выкарыстоўваць супраць палітычных праціўнікаў Лукашэнкі крымінальныя справы, каб не выклікаць рэзанансу ў грамадстве і негатыўнай міжнароднай рэакцыі. «Той, хто адбывае арышт на Акрэсціна, нібыта не ёсць палітвязнем, нібыта не пакутуе -- усе за столькі гадоў прызвычаіліся, што людзі сядзяць пад арыштам», -- мяркуе Наста Палажанка. Яна падкрэслівае, што ўмовы адбывання адміністратыўнага арышту могуць быць горшыя за ўмовы ўтрымання асобаў, у дачыненні якіх ажыццяўляецца крымінальны пераслед.
Агляд падзеяў замежжа У ТУРМУ -- ПРАЗ ГААГУ 50 гадоў турмы для былога прэзідэнта. Чарлз Тэйлар кіраваў Ліберыяй з 97-га да 2003 год. У выніку двух грамадзянскіх войнаў у рэгіёне, да якіх Тэйлар спрычнІўся наўпрост, загінулі больш за 120 тысячаў чалавек. Вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці Гаагскі суд прызнаў Тэйлара яшчэ ў красавіку. Аднак толькі сёння былы кіраўнік дзяржавы пачуў вырак. belsat.eu
5, 7, 10 ці 15 содняў пазбаўлення волі. Адміністратыўныя арышты моладзевых актывістаў сталі зручным рычагом ціску для праваахоўнай і судовай сістэмаў. Толькі сёння, напярэдадні візіту прэзідэнта Пуціна ў Менск, такім чынам прэвентыўна ізалявалі Максіма Вінярскага з «Еўрапейскай Беларусі» і лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша. Кампанію супраць такой практыкі распачалі праваабарончы цэнтр «Вясна» і «Малады фронт», актывістаў якога, бадай, часцей за іншых саджаюць за краты.
Беларускі алігарх нумар адзін Уладзімір Пефціеў прадаў свой галоўны бізнес-актыў -- кампанію "Белтэхэкспарт". Найбуйнейшая беларуская кампанія, якая займаецца экспартам зброі ды ваеннай тэхнікі, перайшла пад кантроль расейскага бізнесоўца Дзмітрыя Гурыновіча. Гэтак прынамсі сцвярджаюць у самім "Белтэхэкспарце". belsat.eu
Сітуацыя ў эканоміцы пагаршаецца -- аўтарытэтна заяўляюць аналітыкі Нацыянальнага банку. Свае высновы яны грунтуюць на маніторынгу прадпрыемстваў рэальнага сектару эканомікі. Вытворцы скардзяцца на зніжэнне абёмаў вытворчасці ды рост запасаў на складах, але валавы ўнутраны прадукт расце. У бізнесоўцаў жа, паводле Нацбанку, прагнозы на будучыню -- аптымістычныя. Ці сапраўды гэтак? belsat.eu
Маёмасць у офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» ўсё ж такі апісалі. З другой спробы. Першая -- няўдалая -- адбылася ў панядзелак. Аднак і пасля сённяшняй акцыі кватэру, дзе месціцца офіс, не апячаталі. Таму нейкі час праваабаронцы змогуць там працаваць. Колькі ж праваабаронцам з «Вясны» сядзець літаральна на чамаданах -- невядома. belsat.eu