У 155 краінах свету зафіксаваныя парушэнні правоў чалавека. Такія звесткі прэзентавала міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" у сваёй штогадовай справаздачы. Дасталося ўсім -- пачынаючы ад ЗША і заканчваючы Сірыяй. Але нашая краіна і тут вылучылася асабліва -- яе назвалі "апошнім катам" у Еўропе.
З арышту ў арышт. Сябра арганізацыі "Малады фронт" Уладзімір Яроменка атрымаў 10 сутак адразу пасля таго, як паспеў адбыць 7-дзённы арышт. А сёння ў Менску міліцыя затрымала без тлумачэнняў на вуліцы праваабаронцу Алега Волчака. Пад пагрозаю арышту ўвесь час застаецца актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Молчан, якога некалькі дзён таму брутальна збілі міліцыянты.
Добрымі не назавеш не толькі беларуска-польскія афіцыйныя дачыненні, але і наагул стасункі з Еўразвязам. Аднак кіраўнік Беларусі лічыць, што менавіта абяднаная Еўропа мусіць іх паляпшаць. Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца змяняць сваёй пазіцыі наконт палітычных вязняў, вызвалення якіх дамагаюцца заходнія краіны.
На думку правабаронцы і былога незаконна асуджанага прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, ініцыятыва Следчага камітэту аб зменах у Крымінальным кодэксе кардынальна не вырашыць праблемы пераследу за эканамічныя злачынствы. „Выкарыстанне Крымінальнага кодэксу ва ўласных мэтах -- гэта фактычна „фішка" сённяшняга беларускага рэжыма" - падкрэсліў Андрэй Бандарэнка.
«Крэдэксбанк» заявіў пра неабгрунтаванасць звестак, апублікаваных Міністэрствам фінансаў ЗША. Тым часам незалежныя эканамісты гавораць, што гэта не першы выпадак, калі беларускі банк абвінавачвалі ў адмыванні грошай. «У 2004 г. іншы малы беларускі банк, «Трастбанк», таксама трапіў у спіс падазроных банкаў на падставе таго, што былі аперацыі з рэжымам Садама Хусэйна», -- гаворыць эканаміст Яўген Прэйгерман.