«Калі Лукашэнка павіншаваў Мулявіна, той, не гаворачы ні слова, узяў гітару і цалкам прасьпяваў «Пагоню», — расказаў Зьміцер Сасноўскі на прэзэнтацыі сваёй кнігі «Гісторыя беларускай музычнай культуры». «Если Лукашенко поздравил Мулявина, тот, не говоря ни слова, взял гитару и полностью спел «Погоню», — рассказал Змитер Сосновский на презентации своей книги «История белорусского музыкальной культуры». www.svaboda.org
Больш інфармацыі тут! belsat.eu Пабачыць аўтамабілі вытворчасці першай паловы мінулага стагоддзя і сустрэцца з уладальнікамі ўнікальных аўтаў -- гэта было магчыма падчас аўтапрабегу "Олдтаймэр-ралі 2012" у Менску. На імпрэзе былі паказаныя рарытэтныя аўты, якія застаюцца ў добрым стане, прайшлі тэхнічны агляд і прыдатныя для эксплуатацыі. Менчукі маглі пабачыць прыгожыя мадэлі, вырабленыя як у СССР, так і на Захадзе. Некаторыя экіпажы былі ўбраныя адпаведна стылю прэзентаванага аўтамабіля.
Адзін з удзельнікаў мерапрыемства, уладальнік "ГАЗу-67" выпуску 1943 года, адзначыў, што ў ягонай машыне практычна ўсё зяўляецца арыгінальным. Многія запчасткі яму давялося ўзнаўляць па чарцяжах, штосьці набываў ад іншых калекцыянераў. Спадар прысвяціў свайму зацікаўленню вельмі шмат часу і энергіі. "Машына, напэўна, нават у тыя далёкія часы не была так якасна сабрана і аблашчана, таму што тады трэба было хутка і ў бой", - зазначыў ён.
Ажыўленне беларуска-венесуэльскіх адносінаў прыйшлося на 2010 год -- тады Аляксандр Лукашэнка быў з афіцыйным візітам у Каракасе ды запрапанаваў супрацу ў вайсковай галіне. Пазней падчас чарговага канфлікту з кіраўніцтвам Расеі, Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўваў цесныя дачыненні з Чавесам дзеля спробы дыверсіфікацыі пастаўкі расейскай нафты. Аднак праект па дастаўцы венесуальскай нафты ў Беларусь згубіў актуальнасць, як толькі афіцыйны Менск ізноў атрымаў доступ да танных расейскіх энэрганосьбітаў.