Былы следчы таксама выступаў у якасці эксперта ў фільме "Белсату" "Страх у краіне спакою", прысвечаным тэракту ў менскім метро. У прыватнасці, ён праааналізаваў відэазапісы з камераў назірання, запісаныя ў дзень выбуху, ды ацаніў верагоднасць таго, што выбухоўка была вырабленая кустарным спосбам у падвале. „Зарганізаваць дадзены тэракт магла добра арганізаваная група. У Беларусі толькі КДБ гэта мог зрабіць" - зрабіў выснову Андрэй Пыжык.
Да адкрыцця чэмпіянату Еўропы па футболе ў нашых суседзяў -- ва Украіне і ў Польшчы -- засталося тры дні. Але яшчэ можна паспець літаральна на апошні цягнік і паўдзельнічаць у адной з самых захапляльных спартовых падзеяў гэтага лета. "Еўра-2012" праходзіць вельмі блізка, а значыць, спаборніцтвы для нас як ніколі дасяжныя. belsat.eu
Каралеўскім святам магла б стаць і наступная падзея. Жамойты прапанавалі ўзнавіць Вялікае княства Літоўскае. Кіраваць ім, як і сотні гадоў таму, мусіць кароль. Такая заява этнічнай групы заходніх літоўцаў прагучала на Сусветным зездзе Жамойціі, удзельнікі якога называюць сябе "родапачынальнікамі дзейнасці Аднаўленчай рады ВКЛ". belsat.eu
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь не прайшоў цэнзуры на ўваходзе ў Бабруйскую папраўчую калонію, гэтак сама, як каляндар з выяваю слуцкіх паясоў. Праваабаронца Наста Лойка склала скаргу на тое, што да зняволенага трапляе не ўся карэспандэнцыя. Скарга падзеяла -- кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" наведалі ў Бабруйскай калоніі чальцы грамадска-назіральнай камісіі пры кіраўніцтве юстыцыі аблвыканкаму. belsat.eu
Першае ў Беларусі народнае ІРО правалілася. Што гэта такое, пэўна, падумалі вы? Initial Public Offering -- першая адкрытая, ці, іначай, народная прапанова продажу акцыяў пэўнай кампаніі. Менскі завод пеністых вінаў за месяц здолеў прадаць на біржы толькі 5 адсоткаў пакета акцыяў. Чаму мы не рызыкуем і не пем шампанскага? belsat.eu
Паводле ўсіх падлікаў, не менш за месяц застаецца да пачатку выбарчай кампаніі. І ўсё мацней гучыць пытанне: ці здолее апазіцыя прыйсці на парламенцкія выбары абяднанаю? У Менску адбыўся чарговы круглы стол з удзелам лідараў апазіцыйных структураў Беларусі. Дыскусія прайшла без журналістаў, але не засталося таямніцаю, што перамовы былі настолькі напружаныя, што безвыніковыя. А шанцы на адзінства апазіцыі знікаюць, як дні з выбарчага календара. belsat.eu