Не цырымоняцца з кадравым пытаннем у Нямеччыне. Там кіраўнікі федэральнай паліцыі пазбавіліся сваіх пасадаў у тым ліку за сумнеўныя кантакты з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі ды Аляксандрам Лукашэнкам -- паведаміла медыякампанія "Нямецкая хваля". Аднак афіцыйнага пацверджання гэтае інфармацыі пакуль няма. belsat.eu
«Аляксандр Лукашэнка і яго сістэма - гэта тупік, выхад з якога - гэта сумленныя і свабодныя выбары. Няма выбараў - няма канкурэнцыі. Няма канкурэнцыі - няма абнаўлення. Няма абнаўлення - няма пераменаў. Няма пераменаў - няма развіцця. Замкнёнае кола. Выхад з яго - сумленныя выбары. Калі яны пройдуць, краіна стане іншаю», - зазначыў Лябедзька.