Адсутнасць яснага бачання ўрадам перспектываў эканамічнага развіцця краіны не можа не адбівацца на настроях у грамадстве. І гаворка нават не пра палітыку і жаданне пратэставаць. Назіраецца нашмат больш небяспечная тэндэнцыя -- усё больш беларусаў жадаюць пакінуць радзіму, пра што сведчаць апошнія апытанні аўтарытэтнага Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.
Хлопцы сядзяць, а ў Памежным камітэце ўжо новае кіраўніцтва. Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду старшыні камітэту палкоўніка Аляксандра Боечку. Ягоным намеснікам стаў Аляксей Загародні. Пры гэтым віну за інцыдэнт са шведскім самалётам кіраўнік краіны ўсклаў перш за ўсё менавіта на памежнікаў. За іхную бяздзейнасць.
Трэці тыдзень у Следчым ізалятары КДБ трымаюць фатографа Антона Сурапіна. Зняволенне менскага прадпрымальніка Сяргея Башарымава доўжыцца ўжо амаль месяц. Спадзяванні на вызваленне фігурантаў "плюшавай справы" зявіліся пасля таго, як прэзідэнт абяцаў пакараць вайскоўцаў, вінаватых у нядбайнасці. Але чаму нават і пасля гучных адставак Сурапін і Башарымаў застаюцца за кратамі?
Да кастрычніка золатавалютныя актывы Беларусі панізяцца -- папярэджвае афіцыйны Менск свайго галоўнага крэдытора -- Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭс. І просіць чарговы транш дапамогі. На што ідуць грошы з рэзерваў? Ці не на перадвыбарчае павышэнне прыбыткаў насельніцтва? Хоць Саўмін і не павысіў з 1 жніўня тарыфнае стаўкі першага разраду, павысіць, магчыма, у верасні. Пенсіянераў жа чакае рост прыбыткаў за два этапы.
2 августа в Беларуси и некоторых других странах бывшего Советского Союза отмечается День воздушно-десантных войск. Корреспонденты БелаПАН решили поинтересоваться у минских десантников, как правильно отмечать этот праздник. "Прежде всего десантник должен прийти на остров — к памятнику ребятам, которые погибли, потому что воздушно-десантные войска всегда принимали участие в боевых операциях. А потом — по своему плану. С ребенком погулять — в качестве патриотического воспитания.
Колькасць бадзяжных жывёлаў і стаўленне да іх -- адзін з паказчыкаў цывілізаванасці грамадства. У мінулым годзе ў "Фауну горада" трапіла 7700 сабак і катоў, за палову гэтага года -- 2600. Падлічыць дакладную колькасць бадзяжных жывёлаў на вуліцах Мінска амаль што немагчыма. Як яны страцілі дом? Як адлоўліваюць бадзяжных катоў і сабак і што чакае іх пасля? З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца валанцёры, калі ствараюць прытулкі для бадзяжных жывёлаў, лечаць і кормяць іх, шукаюць новых гаспадароў? Кантакты валанцёраў і інфармацыю аб тым, якая дапамога патрэбная іх гадаванцам, можна знайсці тут: forum.