Запалохаць праваабаронцаў цяжка. Прасцей -- ізаляваць. Заўтра роўна год спаўняецца з дня арышту кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага. Ягоныя калегі занеслі ў Адміністрацыю прэзідэнта петыцыю з патрабаваннем вызваліць Бяляцкага ды ўсіх палітычных вязняў краіны. Далучыліся да петыцыі палітык Аляксандр Мілінкевіч і шэраг незалежных журналістаў
Спачатку знікла, пасля знайшлася ў спецразмеркавальніку на Акрэсціна, а ў выніку апынулася ў полі. Гэтак выглядалі апошнія пару дзён праваабаронцы цэнтру "Платформа" Алены Красоўскай. Калегі Алены ўпэўненыя: такім чынам працягваецца ціск на арганізацыю, якая мае за мэту абараняць правы зняволеных у Беларусі.
А ў каго ў цяжкую для эканомікі хвіліну можна ўзяць грошы? У бізнесоўцаў. Чыноўнікі старанна працавалі над праектам "Канцэпцыі падтрымання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва". Але што думаюць пра яго тыя, каму ён мае дапамагчы? На думку прадпрымальнікаў, урад не змяніў свайго стаўлення да бізнесу: лягчэй абабраць, чым падтрымаць. belsat,eu