Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

За і супраць выбараў -- два пікеты побач

02.08.2012
За і супраць выбараў -- два пікеты побач 1 жніўня каля ўваходу на Камароўскі рынак у Менску адбыліся дзве акцыі з супрацьлеглымі мэтамі. Адзін з пікетаў правяла актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Марына Хоміч. Другі арганізаваў кіраўнік выбарчага штабу "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў. belsat.eu

А стымулы дзе?

01.08.2012
А стымулы дзе? Футбольныя заўзятары ў чаканні. Ужо заўтра на гомельскім футбольным стадыёне адбудзецца трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы. Футбольны клуб "Гомель" сыдзецца ў паядынку з англійскім "Ліверпулам". Як пачуваюцца нашыя спартоўцы і з якім настроем выпраўляюцца на поле? belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

01.08.2012
Агляд падзеяў замежжа Агляд падзеяў замежжа belsat.eu

Вінаватых няма

01.08.2012
Вінаватых няма Тым часам у справе так званых чорных спісаў апазіцыі па-ранейшаму няма вінаватых. Міністэрствы ўнутраных справаў і юстыцыі ацэньваюць свае дзеянні як... законныя. Праваабаронца Алег Гулак у сваю чаргу перакананы: ягонае права на выезд было парушанае. Аднак суд Цэнтральнага раёну сталіцы не задаволіў скаргі праваабаронцы і такім чынам стаў на бок чыноўнікаў. belsat.eu

Выбарчая раз'яднанасць

01.08.2012
Выбарчая раз'яднанасць Выбарчае еднасці сярод апазіцыі зноў няма. Адныя выступаюць за ўдзел у выбарах, іншыя -- за байкот. Аднак і тыя, і другія ідуць да выбарцаў са сваімі перакананнямі. Чый голас будзе мацнейшы на выбарчым старце? Сёння, на экватары кампаніі збору подпісаў, супрацьлеглыя думкі скрыжаваліся ля Камароўскага рынку сталіцы. belsat.eu

Рэха плюшавага дэсанту

01.08.2012
Рэха плюшавага дэсанту А ў калідорах Міністэрства абароны адгукаецца рэха шведскага плюшавага дэсанту. Праз дзень пасля гучных адставак генералаў, што кіравалі памежнымі войскамі ды супрацьпаветранаю абаронаю краіны, стала вядома, што спецназ узброеных сілаў неўзабаве атрымае новую тэхніку, сярод якой беспілотныя самалёты. belsat.eu

Пражытковы мінімум вырас разам з камуналкаю

01.08.2012
Пражытковы мінімум вырас разам з камуналкаю І на павышэнні пенсіяў свае дары ўлады не скончылі. Павялічыўся таксама бюджэт пражытковага мінімуму. А разам з ім вырасла і дапамога на дзяцей. Але адною рукою ўрад даў, а іншаю -- забраў. Разам з сацыяльнымі выплатамі выраслі кошты на камунальныя паслугі. belsat.eu

МАЗу няма дарогі

01.08.2012
МАЗу няма дарогі Два волаты аўтавытворчасці -- МАЗ і КамАЗ -- хутка абяднаюцца. Нашыя і расейскія ўрадоўцы амаль скончылі перамовы аб стварэнні холдынгу "Расбелаўта". Пазіцыі бакоў нібыта ўжо даволі блізкія. Але дэталі абяднання невядомыя. Эксперты ж упэўненыя: пройдзе яно паводле сцэнару Расеі. Ці будзе вымушаны МАЗ зехаць з дарогі? belsat.eu

Закладнікі інфляцыі

01.08.2012
Закладнікі інфляцыі Радавацца ці плакаць? Пенсіянерам чарговы раз прыбавілі грошай. Гэтым разам пенсіі павысілі на 17 %. Толькі вось ці выратуе надбаўка бюджэт самых малазабяспечаных? Інфляцыя павялічваецца, а грошы на павышэнне, як канстатуюць эканамісты, дзяржава не зарабляе, а атрымлівае коштам расейскіх энерганосьбітаў. belsat.eu

Алег Кубараў пра матч "Гомля" з "Ліверпулем"

01.08.2012
Алег Кубараў пра матч Гомля з Ліверпулем Заўтра ў сваім родным горадзе футбольны клуб „Гомель" прымае „Ліверпуль". Гомельскія спартоўцы спаткаюцца з англічанамі ў 3-ім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы. belsat.eu

Агляд падзеяў культуры

01.08.2012
Агляд падзеяў культуры Джаконда са стрэльбаю: стрыт-арт супраць гвалту ў Гандурасе. Агляд падзеяў культуры.

Апытанне ў Магілёве: як вам хлеб з бруднага маргарыну?

01.08.2012
Апытанне ў Магілёве: як вам хлеб з бруднага маргарыну? belsat.eu Уладзімір Трызуноў працаваў грузчыкам на Магілёўскім хлебазаводзе № 4 і ў сярэдзіне ліпеня сфатаграфаваў такую сітуацыю: маргарын, з якога робяць печыва, падтаў і расцёкся па падлозе. Да таго ж сапсаваліся дрожджы. Але ж з-пад ног гэтыя інгрэдыенты пайшлі ў вытворчасць. Карэспандэнты "Белсату" запыталі жыхароў Магілёва, ці набываюць яны прадукцыю мясцовага хлебазаводу і ці будуць рабіць гэта пасля таго, як даведаліся, з чаго яе вырабляюць. Як выявілася, большасць магілёўцаў пра "маргарынавыя рэкі" не ведае.

"Урок беларускай мовы". Трэйлер

01.08.2012
Урок беларускай мовы. Трэйлер Дакументальны фільм на "Белсаце". Глядзець тут: belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]