belsat.eu Сірыйскія паўстанцы заяўляюць, што забілі расейскага генерала, які быў дарадцам у Міністэрстве абароны Башара аль-Асада. У якасці доказу чалавек, які назваўся падпалкоўнікам Свабоднай арміі Сірыі Маджыйдам ас-Саедам Ахмадам, дэманструе дакументы на імя Уладзіміра Пятровіча Каджыева (Vladimir Petrovich Kojyev).
belsat.eu „Формула „хлеба і відовішчаў" ня ведае канца -- мы яе ведалі тысячагоддзі таму і яна жыве дагэтуль у розных краінах", - зазначае Ўладзімір Пагол. Ён падкрэслівае, што пэўнасць улады Аляксандра Лукашэнкі залежыць ад датацый. „Ёсць фінансаванне на палітычны спектакль, які носіць назву „беларускае жыццё" - ёсць рэйтынг." - падкрэсліў эксперт.
„У чым сутнасць тэлеслектарнай нарады для ягонай псіхікі? У гэты момант ён у чарговы раз літаральна кожнай клетачкай адчувае, што яму падпарадкоўваюцца ўсе! - гаворыць Уладзімір Падгол. - Ён адчувае, што ўсё, што ён кажа слухае абсалютна ўсё чынаенства, усе цвярозыя і нават пяныя камбайнёры і трактарысты, бо чакаюць -- можа і заробак падвысіць". Падчас апошняй нарады, прысвечанай ўборцы ўраджаю, што адбылася 7 жніўня, кіраўнік дзяржавы зрабіў шэраг рэзкіх выпадаў супраць чыноўнікаў, пры гэтым узяў на сябе роль бацькі міністраў і кіраўнікоў вертыкалі ў рэгіёнах.
495 гадоў таму Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную кнігу, Псалтыр. Невыпадкова гэты дзень гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Зміцер Герасімовіч абралі для прэзентацыі свайго новага твору: "Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя". Гэта ўнікальны праект і доўгачаканы працяг кнігі "Краіна Беларусь". І няхай не пужае кошт. Нашая гісторыя і памяць напэўна вартыя болей за 350 тысячаў, якія каштуе кніга. belsat.eu
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО