Пад будыйскія сутры дзве нявесты ў белых сукенках узялі шлюб падчас першага аднаполага вяселля ў Тайвані. Нарачоныя Ю Я Тын (You Ya-ting) і Фіш Хўан (Fish Huang) перад статуяй залатога буды прысягнулі адна адной у вернасці ды вечным каханні. Іхны саюз блаславіла будыйская манахіня Шы Чжаў Хуэй (Shi Zhao-hui). belsat.eu
На дэсерт на вашай сатэлітнай талерцы -- шакалад з Каларада! Праз парадныя дзверы шакаладнай крамы шэсць разоў запар зайшоў і выйшаў... чорны мядзведзь. Кожны раз жывёліна абірала новы ласунак, а зядала на вуліцы -- не на месцы злачынства. Відэа з камераў назірання -- у нашым матэрыяле без каментара. belsat.eu
Звалкі! Для суседняй Латвіі гэтая зява вось-вось будзе ў мінулым. Больш за паўтысячы сметнішчаў, якія існавалі там ў савецкія часы, паступова знікаюць з мапы. Замест іх зяўляюцца гэтак званыя экалагічныя палігоны. На іх смецце не толькі ўтылізуецца, але і перапрацоўваецца ў цяпло і электраэнергію. belsat.eu
У Берасці толькі ўмяшанне грамадскіх арганізацыяў перадухіліла масавую гібель азёрных чаек. Аднак ці надоўга? Не стыхія і не эпідэміі сталіся пагрозаю для жыцця азёрных чаек на рацэ Мухавец. У Берасці пашыраюць рынак «Лагуна», а для гэтага трэба часткова засыпаць возера, дзе масава гняздуюцца птушкі. belsat.eu
Падвышэння заробкаў патрабавалі сёння ў Баранавічах. Больш за паўсотні працаўнікоў Дарожна-эксплуатацыйнага ўчастку нумар 3, які абслугоўвае мясцовы адцінак трасы "Берасце--Масква", адмовіліся працаваць і патрабавалі сустрэчы з кіраўніцтвам. Абурыў рабочых заробак, які ў гэтым месяцы скараціўся ўдвая, склаўшы крыху больш за мільён. belsat.eu
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО