Не найгоршая, але адна з найгоршых у свеце -- нашая краіна. Гэтак сцвярджае няўрадавая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" у штогадовым рэйтынгу свабоды прэсы. Найлепшая сітуацыя -- у скандынаўскіх краінах: Фінляндыі ды Нарвегіі, трэцяе месца -- у Эстоніі. Беларусь, як вынікае з рэйтынгу "Рэпарцёраў без межаў", займае 168-е месца са 179 краінаў. Гэта найгоршы вынік у Еўропе. Горш за беларускую сітуацыя выглядае толькі ў Паўночнай Карэі, Туркменістане, Сірыі ды Іране. Калі казаць пра суседзяў, самая благая сітуацыя са свабодаю прэсы ў Расеі -- 142-е месца, і ва Украіне -- 116-е месца.
Паводле афіцыйнай версіі, якую распаўсюдзіла агенцтва "БелаПАН", адміністрацыя калоніі мае месяц на тое, каб перадаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта. Такім чынам, згодна з МУС, 23 студзеня прашэнне ад імя Саннікава было накіраванае ў Адміністрацыю прэзідэнта. Але, на думку жонкі палітыка Ірыны Халіп, уладам і не патрэбнае гэтае прашэнне. ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА АНДРЭЯ САННІКАВА: "Мэта -- дабіць іх, знішчыць іх, каб яны не выйшлі адтуль жывыя". Назіральнікі звяртаюць увагу на тое, што дзень 23 снежня быў абраны не выпадкова.