Прыгожа жыць чыноўнікам не забаранілі, але прынамсі пэўныя абмежаванні плануецца ўвесці. Дзяржслужбоўцы маюць яшчэ месяц да моманту, калі набудзе моц указ Аляксандра Лукашэнкі. Згодна з ім, кошт службовага аўта не можа перавышаць дваццаці пяці тысяч еўраў з улікам мытаў. Чыноўнікі ж вырашылі часу не губляць.
Улады ўзгадалі пра бізнес. Міністр фінансаў заклікаў прадпрымальнікаў да партнёрства дзеля пераадольвання крызісу! Бізнесоўцы ж дзеля гэтага заклікаюць дзяржслужбоўцаў прынамсі не перашкаджаць іхнай працы. Сёння прадстаўнікі бізнесу абмеркавалі праблемы ды перспектывы прадпрымальніцтва ў нашай краіне на паседжанні 14-й Асамблеі дзелавых колаў Беларусі.
Беларусь і Расея ўзгаднілі абём імпарту ў нашую краіну нафты на другі квартал. Крэмль нібыта ідзе на саступкі ды пагаджаецца з беларускімі ўмовамі. Чаму ў такім выпадку афіцыйны Менск ня хваліцца сваймі дасягненнямі? А вынікі нафтавых перамоваў, якія адбываліся ў Маскве яшчэ ў панядзелак, сталі вядомыя з расейскіх крыніцаў толькі сёння?
Gaming · Thumbnail Movies · Thumbnail TV Shows · Thumbnail News · Thumbnail Spotlight; No channels found. Channels for you. Thumbnail yougenerationtv · Thumbnail TheNewYorkTimes · Thumbnail WSJDigitalNetwork · Thumbnail sxephil · Thumbnail Ora TV; No channels found. Browse channels. Sign in to add channels to your guide and for great recommendations! Sign in ›. Alert icon. You need Adobe Flash Player to watch this video.
Ці можна казаць пра ўзаемную няпрыязь беларусаў і палякаў на масавым узроўні? Як спрабуюць вырашыць гістарычныя крыўды палякі і ўкраінцы? Ці варожасьць да суседзяў у нейкай ступені ёсьць непазьбежнай рысай сучаснай нацыі? Гэтыя пытаньні абмяркуюць вядоўца Аляксей Знаткевіч, аглядальнік Юры Дракахруст, супрацоўніца ўкраінскай службы Радыё Свабода Аксана Пэленска і на скайп-сувязі з Варшавы кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.