Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Вынікі дня

11.03.2013
Вынікі дня Больш пра гэта тут:

Агляд падзеяў замежжа

11.03.2013
Агляд падзеяў замежжа Агляд падзеяў замежжа belsat.eu

Святкаванне Масленіцы

11.03.2013
Святкаванне Масленіцы Провады зімы і сустрэча доўгачаканай вясны спрадвеку адбываюцца ў тыдзень Масленіцы. Сёння -- яго пачатак. А гэта значыць, цэлы тыдзень раскошных бяседаў з блінамі з разнастайным начыннем, а таксама варажба і, урэшце, рытуальнае спальванне пудзіла зімы. belsat.eu

Пагрозы Пхеньяну

11.03.2013
Пагрозы Пхеньяну Напружанасць на Карэйскім паўвостраве ўзрастае з кожным днём. Сёння распачаліся супольныя вучэнні паўднёвакарэйскага і амерыканскага войскаў. І хоць гэтыя манеўры -- падзея штогадовая, аднак леташні пратэст супраць іх КНДР стаў асабліва рэзкім. Пхеньян заяўляе пра гатовасць нанесці па сваіх ворагах ядравы ўдар. Што стаіць за гэтымі пагрозамі? belsat.eu

Помнік Каліноўскаму

11.03.2013
Помнік Каліноўскаму За тыдзень -- 100 подпісаў у падтрыманне ідэі ўсталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму ў сталіцы. Дагэтуль падпісваліся дзеячы апазіцыі. Цяпер жа сябры грамадскай кампаніі "Альтэрнатыва" збіраюцца заручыцца падтрыманнем менчукоў. Да канца вясны яны плануюць сабраць каля 10 000 подпісаў, якія разам са зваротам перададуць сталічным уладам і ў Міністэрства культуры. belsat.eu

3 содняў за плакат

11.03.2013
3 содняў за плакат За пытанні "Дзе маё свята? Дзе мая свабода?" -- 3 содняў арышту. Такі вырак пачула сёння актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Валянціна Цюрава. Пасля абвяшчэння выраку яе адпусцілі, бо дзяўчына ўжо правяла тры дні на Акрэсціна. Умовы ўтрымання ў ізалятары яна лічыць сапраўдным пакараннем. belsat.eu

107 рэцэптаў для бізнес-клімату

11.03.2013
107 рэцэптаў для бізнес-клімату А тым часам незалежныя эксперты ведаюць больш за сотню спосабаў, як палепшыць бізнес-клімат у краіне. Навукова-даследніцкі цэнтр "Стратэгія" прэзентаваў сёння адмысловы даклад з прапановамі трыццаці бізнес-супольнасцяў краіны. Толькі ці прыслухаюцца да прапановаў улады? belsat.eu

Інфляцыя не спыняецца

11.03.2013
Інфляцыя не спыняецца А тым часам кошты растуць. Толькі за два першыя месяцы новага года кошты павялічыліся на 4,3 %. У параўнанні са студзенем у лютым узровень інфляцыі, паводле Белстату, запаволіўся. Аднак ці дае гэта падставы для аптымізму? belsat.eu

"Гарачы каментар": Помнік Кастусю Каліноўскаму

11.03.2013
Гарачы каментар: Помнік Кастусю Каліноўскаму Больш пра гэта тут: belsat.eu

Урад не свабодны

11.03.2013
Урад не свабодны Урад Беларусі страціў фінансавую самастойнасць. Ад сёння без дазволу Нацыянальнага банку Савет Міністраў не зможа выносіць на разгляд грашовых пытанняў. Нават замежныя камандзіроўкі прэмер-міністра будуць адбывацца толькі са згоды старшыні Нацбанку. Чым выкліканая такая фінансавая дысцыпліна, і які ўплыў гэта акажа на эканоміку краіны? belsat.eu

Апошні дом першага Бабруйску

11.03.2013
Апошні дом першага Бабруйску Найстарэйшы будынак Бабруйску, былы касьцёл мясцовай езуіцкай рэзыдэнцыі -- на мяжы разбурэньня. Каб уратаваць помнік архітэктуры першай паловы 18 стагодзьдзя, трэба яго хаця б закансэрваваць. Радыё Свабода www.svaboda.org

Скрушны лёс. Трэйлер

11.03.2013
Скрушны лёс. Трэйлер 12 сакавіка, у аўторак, а 18:30 на Белсаце рэпартаж з цыклу Без рэтушы: «Скрушны лёс»

Чорным па белым. Фемінізм у сучаснай Беларусі. Анонс

11.03.2013
Чорным па белым. Фемінізм у сучаснай Беларусі. Анонс Чым ёсць фемінізм у сучасным беларускім грамадстве? 12 сакавіка, у аўторак, а 20:30 "Чорным па белым", на Белсаце

Гісторыя пад знакам Пагоні. Анонс

11.03.2013
Гісторыя пад знакам Пагоні. Анонс Праграма Белсату belsat.eu

Барбі. Рэпартаж

11.03.2013
Барбі. Рэпартаж Трохразовая чэмпіёнка свету і двухразовая чэмпіёнка Еўропы па тайскім боксе муай-тай Кацярына Вандарева -- адная з найвыдатнейшых баксёрак у свеце. Спорт быў у ейным жыцці заўсёды. Але Кацярына мае не толькі моцны ўдар, але і вельмі высакароднае аблічча. Яна адная з самых прыгожых беларускіх спартовак, за што яе часам называюць Барбі... 2013 г., Беларусь
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]