Спрасціць атрыманне шэнгенскай візы для беларусаў не атрымліваецца ў палітыкаў, але ўдалося... дзеячам культуры. Першыя 150 турыстаў з Беларусі наведалі польскі Беласток дзякуючы таму, што набылі квіткі на мюзікл "Корчак" у Падляшскай оперы і філармоніі. Яшчэ 13 000 нашых землякоў зарэзервавалі наведванне оперы ў межах акцыі. belsat.eu